“Раса” нясе за сабой вясну

2

Міжволі прыцягвае погляд любога неабыякавага чалавека невялікі, быстраходны, манеўраны агрэгат на пнеўматычным хаду, які прыгожа выдзяляецца на аксамітным палетку пасеваў азімых зерневых культур, шматгадовых траў, сенажацях і пашы.
Агрэгат невялікі, а справу робіць выдатную. Ён сілкуе вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі выйшаўшыя з зімоўкі расліны. Робіць гэта хутка і якасна без шкоды для кволых раслінак.
У СВК імя Чарняхоўскага гэту высокапрадукцыйную машыну даручылі высокакваліфікаванаму механізатару Вадзіму Мікалаевічу Ракачу, які падсілкаваў больш як 900 га пасеваў.
В. М. Ракача ведаюць у гаспадарцы як адмысловага корманарыхтоўшчыка, які на самаходным комплексе “Ягуар” дабіваецца высокіх паказчыкаў, а ў міжсезонне шчыруе на трактары МТЗ-82.
Усяго ў гаспадарцы падкормлена 680 га азімых зерневых, 200 га азімага рапсу, 400 га шматгадовых траў, пасеяна 25 га ячменю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.