Сілкуюць азімыя

6

Хлебаробы СВК “Жухавічы” па праву лічацца майстрамі высокіх ураджаяў зерневых культур. Летась у гаспадарцы вырасцілі рэкордны ўраджай за ўсю яе гісторыю і атрымалі з кожнага гектара па 75,1 ц зерня, а ў вытворчым участку, які ўзначальвае В. М. Грамыка — 83,2 ц збожжа. Гаспадарка і яго вытворчае падраздзяленне сталі пераможцамі раённага спаборніцтва.
Паспяхова справіліся ў кааператыве з сяўбою азімых зерневых культур пад ураджай бягучага года. Яны нядрэнна перазімавалі, і з наступленнем цёплых дзён механізатары пачалі іх падкормку мінеральнымі ўгнаеннямі.
Першым вывеў свой агрэгат у поле механізатар Уладзімір Вікенцьевіч Ясевіч. Падвозку тукаў і запраўку агрэгата забяспечвае вадзіцель Юрый Сцяпанавіч Лецка. Ён хаця і на пенсіі, але са сваімі абавязкамі спраўляецца добра.
Усяго ў гаспадарцы неабходна падсілкаваць каля 2000 гектараў пасеваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.