“Сонца, мама і кветкі”

4

Удзельнікі гуртка “Залатыя ручкі” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, вучаніцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы” Юлія Маковік і Ксенія Рабко сталі пераможцамі абласнога фларыстычнага конкурсу “Сонца, мама і кветкі”. Яны занялі ў ім трэцяе месца і ўзнагароджаны Дыпломамі.
Конкурс праводзіўся з мэтай прапаганды сярод вучняў беражлівых адносін да прыроды роднага краю сродкамі мастацкай творчасці, дэманстрацыі дзецьмі навыкаў аранжыроўкі кветак і складання кампазіцый і букетаў, а таксама стымулявання творчых здольнасцей вучняў.
Яго задачы: фарміраванне маральнай і эстэтычнай культуры; развіццё творчых здольнасцей вучняў; пад’ём агульнага культурнага іх узроўню; устанаўленне творчых кантактаў, абмен вопытам дзіцячых калектываў, а таксама педагогаў дадатковай адукацыі; пошук новых форм і тэхнік у фларыстыцы.
— У гуртку “Залатыя ручкі”, удзельнікі якога выйшлі пераможцамі конкурсу, займаюцца 15 дзяцей, — адзначыла пры сустрэчы яго кіраўнік, педагог дадатковай адукацыі Н. М. Маліко. — Яны асвойваюць азы дэкаратыўна-прыкладной творчасці — працуюць з розным прыродным матэрыялам, вучацца сваімі рукамі ствараць прыгажосць і радуюцца кожнаму новаму поспеху.
Наталля Міхайлаўна адзначыла, што яна па прафесіі — мастак, і для яе гэта не толькі штодзённая праца, а адрэзачак жыцця. Справа ёй падабаецца, галоўнае ёсць выдатная магчымасць дакрануцца да ўсяго прыгожага на зямлі і гэту радасць перадаць наведвальнікам гуртка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.