У г. п. Мір будуецца новы дзіцячы сад

3

У савецкія часы існаваў прыгожы і, што самае важнае, рэальны лозунг: “Усё лепшае — дзецям!” Ішлі гады, мяняліся прыярытэты, а сутнасць гэтага закліку заставалася і застаецца нязменнай, клопат аб дзецях — верхавенствуе ў дзейнасці ўлады, як і пра ўсю сацыяльную сферу у сацыяльна-арыентаванай палітыцы дзяржавы.
Неабходнасць пабудовы ў гарадскім пасёлку Мір новай дашкольнай дзіцячай установы наспела даўно. І вось справа зрушылася з месца.
Гутарым з прарабам пасялковай новабудоўлі Сяргеем Міхайлавічам Харунжым.
— Мы знаходзімся на будаўнічай пляцоўцы дзіцячага садка, — распавядае ён, — разлічанага на 130 месцаў. У будынку новай палепшанай планіроўкі прадугледжана шмат навацый і зручнасцяў для будучых выхаванцаў і нават плавальны басейн.
Уводзяць аб’ект спецыялісты “Гроднааблсельгасбуда”, сярод якіх будаўнікі Лідскай ПМК-72, Навагрудскай ПМК-156, Гродзенскай ПМК-62.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.