Пачаў працаваць інфармацыйны рэсурс да выбараў Прэзідэнта Беларусі

logo

Пачаў працаваць інфармацыйны рэсурс ВЫБАРЫ-2015 (vybory2015.by), дзе будуць асвятляцца важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе. Адпаведнае паведамленне размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На рэсурсе можна знайсці інфармацыю аб ініцыятыўных групах, дапушчаных да ўдзелу ў зборы подпісаў (іх зарэгістравана восем), а таксама аб іх каардынатарах па рэгіёнах. Апублікаваны апошнія навіны са сродкаў масавай інфармацыі, якія непасрэдна датычацца выбараў.

Як растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, чакаецца, што ў перспектыве на сайце будуць і далей размяшчацца найбольш важныя паведамленні па электаральнай тэматыцы. Такім чынам, карыстальнікі змогуць пры неабходнасці на адным рэсурсе азнаёміцца з мінулымі і будучымі падзеямі ў гэтай сферы. Цяпер на сайце ВЫБАРЫ-2015 можна знайсці зварот кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

http://vybory2015.by

Добавить комментарий