Уладзімір Андрэйчанка высока ацэньвае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне Беларусі і В’етнама

209123-01Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка высока ацэньвае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне Беларусі і В’етнама. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В’етнама ў Беларусі До Ван Маем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера, двухбаковае супрацоўніцтва ажыццяўляецца шляхам абмену візітамі на ўзроўні кіраўнікоў парламентаў, камісій і рабочых груп, а таксама ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці, Міжпарламенцкім саюзе. «Нашы краіны напрацавалі сур’ёзную дагаворна-прававую базу, дзейнічаюць больш як 60 пагадненняў. Наладжана добрае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне», — заўважыў спікер. У прыватнасці, падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж рабочай групай Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам В’етнама і групай дружбы «В’етнам-Беларусь», у якім замацаваны асноўныя напрамкі далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння.

Акрамя таго, у 2014 годзе ў адрас старшыні в’етнамскага парламента Нгуен Шынь Хунга беларускім бокам было накіравана запрашэнне наведаць краіну з афіцыйным візітам. Цяпер тэрміны візіту ўзгадняюцца.

Уладзімір Андрэйчанка таксама выказаў упэўненасць у далейшым умацаванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, асабліва з улікам работы Еўразійскага эканамічнага саюза. Спікер нагадаў, што ў бягучым годзе было падпісана пагадненне паміж ЕАЭС і В’етнамам аб стварэнні зоны свабоднага гандлю. «Гэта пагадненне ўступіць у сілу з моманту ратыфікацыі краінамі — удзельніцамі ЕАЭС, таму як толькі дакумент паступіць у Палату прадстаўнікоў, мы яго ратыфікуем», — запэўніў ён.

БЕЛТА.

Добавить комментарий