Наваселле на прафесійнае свята

У Карэлічах адкрыўся абноўлены цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Віктар Лісковіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Анатолій Зімнавода, старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак.цсон 013
Пасля капітальнага рамонту будынак фактычна быў узведзены нанова. Кошт работ склаў 6,9 мільярдаў рублёў. Абнаўленнем цэнтра займаўся філіял “Карэліцкая МПМК №152” ААТ “Гроднааблсельбуд”. Грошы на рэканструкцыю ўстанова сацыяльнага абслугоўвання атрымала па абласной інвестыцыйнай праграме.
У памяшканнях установы змясціліся 6 аддзяленняў. Будынак аснашчаны неабходным абсталяваннем, элементамі безбар’ернага асяроддзя. Ёсць трэнажорная зала, камп’ютарны клас. “Акрылася реабілітацыйна-працоўная майстэрня па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву для працоўнай адаптацыі маладых інвалідаў. На базе цэнтра дзейнічаюць 17 гурткоў і клубаў па інтарэсах. Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту наведваюць 48 чалавек. Мы займаемся на стацыянарнай аснове з 30 маладымі інвалідамі”, – рассказвае дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Інэса Семібратава. Плануецца, працягвае яна, арганізаваць яшчэ адну рэабілітацыйна-працоўную майстэрню для пенсіянераў. Галоўнае, каб паслугі ўстановы былі запатрабаваны. У чым, між іншым, засталіся ўпэўнены госці свята.
Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В. Лісковіч падчас віншавання сацыяльных работнікаў з наваселлем адзначыў, што ў новым цэнтры, дзе працуюць неабыякавыя людзі, наведвальнікаў заўсёды павінна быць шмат. “Інстытут сацыяльнай абароны насельніцтва вельмі важны для нашай дзяржавы. На інаўгурацыі Аляксандр Лукашэнка засяродзіў сваю ўвагу менавіта на гэтай галіне. Рэспубліка, нашы жыхары цэняць вашу працу. Яны маюць патрэбу ў ёй. І вы бачыце, з самага пачатку года дзяржава слушна крочыць па абранаму яе грамадзянамі шляху сацыяльнай забяспечанасці і падтрымкі людзей”, – сказаў Віктар Андрэевіч Лісковіч. Ад імя Гродзенскага аблвыканкама намеснік старшыні ўручыў дырэктару цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сертыфікат на набыццё мультымедыйнай тэхнікі.
Як дакладна заўважыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Анатолій Зімнавода, адкрыццё пасля рэканструкцыі двухпавярховага будынка “ЦСАН Карэліцкага раёна” – вынік працы як будаўнікоў, так і работнікаў рэгіянальнай і мясцовай улады. “Сёння спраўдзілася наша мара. Карэліччына набыла цудоўную ўстанову. Хай традыцыі вашых ветэранаў працы працягваюцца ў новых формах”, – пажадаў Анатолій Казіміравіч Зімнавода. Ён адзначыў, што Гродзеншчына славіцца як перадавік укаранення сучасных метадаў работы з сацыяльна неабароненымі слаямі насельніцтва. Так, у рэгіёне ўжо дзейнічаюць 13 дамоў сумеснага самастойнага знаходжання. З іх два адкрыліся ў 2015 годзе. Анатолій Казіміравіч перадаў цэнтру сацыяльнага абслугоўвання сэртыфікаты на набыццё відэакамеры і бытавой тэхнікі.
Са святам і наваселлем ад імя раённай улады сацыяльных работнікаў павіншаваў старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак. “Спадзяюся, што нашы жыхары будуць адчуваць сябе ў цэнтры ўтульна, камфортна. Змогуць знайсці занятак па душы, асвоіць які-небудзь від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”, – сказаў Віктар Леанідавіч Шайбак. Раённы выканаўчы камітэт падарыў установе сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сэртыфікат на набыццё камп’ютарнай тэхнікі.
Перад прысутнымі на мерапрыемстве таксама выступіў благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса.
Пасля афіцыйнай часткі адкрыцця будынка высокім гасцям і пастаянным наведвальнікам цэнтра паказалі канцэрт, правялі экскурсію па ўстанове, азнаёмілі з дасягненнямі сацыяльных работнікаў і іх падшэфных.цсон 099 цсон 103цсон 145цсон 1 068 цсон 138
Святлана ВАШЧЫЛА.
Фота аўтара і Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий