А Ваша дзіця дапытлівае?

З чаго лепш рабіць мыльныя бурбалкі? Як грэецца зямля ўзімку? Хто насяляе навакольныя лясы і лугі? Карэспандэнт газеты “Полымя” высветліла, чым цікавяцца выхаванцы дзіцячага садка пры Аюцавіцкім вучэбна-педагагічным комплексе.
Аюцавіцкі ВПК дзіцячы сад-базавую школу наведваюць 15 дашкольнікаў. З будучымі вучнямі штодня працуе выхавальнік дашкольнай адукацыі, дзеткі вывучаюць гукі, буквы, словы, лічбы. Іх знаёмяць з прыродай, водзяць на экскурсіі. Дарослыя дапамагаюць маленькім выхаванцам авалодваць неабходнымі для пачатковай школы ведамі і навыкамі. Каб працэс засваення інфармацыі для дзяцей быў прасцейшы, апошніх заахвочваюць гульнёй, выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. Дашкольнікі таксама любяць рабіць міні-даследаванні.
Як расказвае выхавальнік дашкольнай адукацыі 1-й катэгорыі ДУА “Аюцавіцкі ВПК дзіцячы сад-базавая школа” Ларыса Іванаўна Нарбутовіч, яе падапечныя з ахвотай назіраюць за раслінамі, бавяць час у экалагічным класе, вывучаюць насельнікаў школьнага акварыума. Яны неаднаразова праводзілі эскперыменты з пяском, вадой, напрыканцы прошлага года вызначылі, які раствор для мыльных бурбалак самы лепшы. Адказ на гэтае пытанне далі Мілана Абрамовіч і Ксенія Пакрамовіч. Аказалася, што для бурбалак больш за ўсё падыходзіць гліцэрына. З яе выдзімаюцца вялікія і прыгожыя бурбалкі. “Атрымліваюцца мыльныя кветкі і банцікі”, – кажа Мілана. “Чараўніцтва мыльных бурбалак” не адзінае даследаванне дзяўчынкі. Мілана Абрамовіч нядаўна вывучала паветра, яго ўласцівасці і прызначэнне. Сваю працу “Невідзімка вакол нас” яна разам са сваім выхавальнікам плануе прадставіць на красавіцкай раённай навукова-даследчай канферэнцыі.
Захоплены эксперыментамі ў садку не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі. Будучы першакласнік Багдан Худакоў гэтай зімой пацікавіўся, як ратуецца ад маразоў зямля. Выхаванец Ларысы Іванаўны паглядзеў, што адбываецца з вадой у ёмішчах, калі яны пакрыты снегам і калі не пакрыты. Зараз і Багдан, і яго сябры ведаюць: снег захоўвае цяпло нашай зямлі ўзімку.оюцевичи 044
“Мне таксама падабаецца ткаць”, – дзеліцца хлопчык. “У нас у садку запрацаваў гурток “Вясёлая нітачка”, – тлумачыць захапленне Багдана Ларыса Нарбутовіч.
Эксперымент з ткацтвам ва ўстанове адукацыі пачаўся нездарма. Такі від дзейнасці – своеасабівае даследаванне быту старэйшых пакаленняў. Ды і дробную маторыку рук ён добра развівае. Для выхаванцаў садка работнікі ВПК зрабілі невялікія рамы, на іх нацягнулі ніткі асновы. Цяпер у кожнага ўдзельніка “Вясёлай нітачкі” пакрысе “расце” арыгінальная сурвэтка.
На гэтым тыдні дашкольнікі вывучаюць наваколле. Падарожнічалі ў лес. Пабачылі, як мяняецца прырода ў сцюдзёную пару года. “Успаміналі назвы жывёл і птушак, якія застаюцца ў лесе зімой, малявалі”, – гаворыць Ларыса Нарбутовіч.
Супрацоўнікі дзіцячага садка тлумачаць дзецям, што разумець жыццё — значыць умець за ім назіраць. Маленькія падапечныя рады засвойваць карысныя ўрокі і ўдзельнічаць у новых цікавых праектах.
Пад доглядам выхавальніка і яго памочніка дашкольнікі знаходзяцца дзесяць з паловай гадзін. Першыя клапоцяцца пра дзяцей разам з іх бацькамі, перажываюць за іх. Даюць парады, вучаць мысліць ясна, рабіць вывады няспешна, глядзець глыбока.
Хутка ў дзіцячым садку пачнуць рыхтаваць віншавальныя паштоўкі спачатку для татаў, потым для матуль. Напэўна, і тады ў адзінай рознаўзроставай групе дашкольнікаў з агр. Аюцавічы знойдзецца месца эксперыменту.оюцевичи 116
Святлана ВАШЧЫЛА.
Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий