Фальклорнае свята “Калядкі” ў раённым музеі

музей 030Каб жыць асэнсавана і з пачуццём асабістай годнасці, кожнаму чалавеку патрэбна ведаць свае вытокі, захоўваць і шанаваць традыцыі свайго народа. Юным карэліччанам дапамагаюць гэта зрабіць супрацоўнікі Карэліцкага раённага краязнаўчага музея.
імназіі № 1 райцэнтра прыйшлі ў Карэліцкі раённы краязнаўчы музей на дзіцячае фальклорнае свята “Калядкі”. Першакласнікаў сустракалі ражаныя – Мядзведзь, Каза, Цыганка і Гаспадыня. – Дзе каза нагой, там жыта капой, – спявалі дзеці. – Дзе каза рогам, там сена стогам, – падпявалі ім гаспадары. На свяце не толькі спявалі калядныя песні і танцавалі, але і варажылі. Цыганка прадказвала кожнаму першакласніку яго будучыню. Як аказалася, кожны малы калядоўшчык абавязкова ў будучым зробіць кар’еру. Гаспадыня прапаноўвала гасцям выцягнуць з-пад рушніка саломінку і вызначыць для сябе, які чакаецца год. Нашы продкі верылі, што саломінка з каласком ўкажа на багатае і шчаслівае жыццё. А калі саломінка акажацца голай і нядоўгай, то вялікага дастатку чакаць не варта. Фальклорнае свята працягвалася да таго часу, пакуль дзяцей не аддзячылі салодкімі падарункамі. Калядоўшчыкі павіншавалі гаспадароў музея, жадалі ім долі багатай, шчасця бязмежнага і дастатку ў дамы. Задаволеныя і разрумяненыя, дзеці накіраваліся ў гімназію, каб падзяліцца радасцю са сваімі школьнымі сябрамі. Бо для таго і існуюць Святкі, каб свята ўсім дарыць.
Іна ЛЕЙКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий