У Карэлічах адбыўся раённы злёт перадавікоў “Гонар і пашана па працы”

  передовики 011На мерапрыемстве падвялі вынікі работы ўсіх галін народнай гаспадаркі Карэліччыны за 2015 год і падсумавалі дасягненні раёна за апошнюю пяцігодку, падзякавалі працаўнікам.

У сельскагаспадарчы комплекс Карэліцкага раёна за 2011-2015 гады ўсяго інвесціравана каля 800 млрд рублёў. Гэтыя немалыя, як адзначыў старшыня райвыканкама Віктар Леанідавіч Шайбак, грошы пайшлі ў тым ліку і на паляпшэнне ўмоў гаспадарання, укараненне прагрэсіўных тэхналогій. Эффектыўнасць укладанняў у дадзеную галіну ў сваю чаргу не прымусіла сябе доўга чакаць. Толькі ў 2015 годзе тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў раёне склаў 107,5 % да ўзроўню 2014 года.

передовики 022

Асабліва вылучыліся апошнім часам на Карэліччыне жывёлаводы. Так, мінулым годам выраблена малака 73600 тон, сярэдняя прадуктыўнасць статку вырасла да 5703 кілаграмаў. Пры гэтым яшчэ ў 2007 годзе аб’ем вытворчасці малака ў раёне быў на ўзроўні 45600 тон, у 2004-м – 35600 тон.
Удалым на перамогі пяцігодка стала і для земляробаў краю. У 2015 годзе аграрыямі сабрана больш за 140 тысяч тон збожжа – рэкордны для Карэліччыны ўраджай. “У абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён заваяваў трэцяе месца дзякуючы такому паказчыку”, – сказаў Віктар Леанідавіч Шайбак.

передовики 100

На злёте вызначыліся пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2015 год. Лепшым сярод гаспадарак раёна прызнаны калгас “Свіцязянка-2003”. Ганаровы пераходны сцяг уручаны старшыні сельгаскааператыву Уладзіміру Арсенцьевічу Галавачу.
Сярод арганізацый будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг першае месца ў спаборніцтве заняло ААТ “Карэлічы-Лён”. Пераходны сцяг уручаны дырэктару прадпрыемства Сяргею Вячаслававічу Туру.
Конкурс на выдатна сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў вытрымаў Лукскі сельсавет. Ганаровы пераходны сцяг пераможцы спаборніцтва прыняла старшыня Лукскага сельскага Савета дэпутатаў Людміла Іванаўна Ваўчок.

передовики 121

Падчас свята прадстаўнікі раённай улады таксама ўшанавалі перадавікоў народнай гаспадаркі Карэліччыны, занесеных на раённую Дошку Гонару ў 2015 годзе. Лепшыя працаўнікі краю атрымалі Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы райвыкакама, грашовыя прэміі, граматы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Сельгасарганізацыі былі адзначаны пераходнымі кубкамі Герояў Сацыялістычнай Працы.
На мерапрыемстве прысутнічалі госці з Навагрудскага, Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў, горада Баранавічы.

передовики 091

передовики 003 передовики 049 передовики 134

 

 

Добавить комментарий