Карысныя сустрэчы

Падчас правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва члены ІПГ № 2 райвыканкама наведалі Варанчанскі сельсавет. Сустрэчы прайшлі ў ДУА “Варанчанская сярэдняя школа” і на мехмайстэрні ў аграгарадку Варонча.
Па тэме дня “Актуальныя пытанні развіцця Беларусі ў кантэксце мер, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2016 года № 78 “Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь” слова трымаў кіраўнік групы, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў. Аляксандр Віктаравіч падрабязна раскрыў тэму, засяродзіўшы ўвагу на самых злабадзённых пытаннях.
Сустрэчы атрымаліся карыснымі. Прысутныя мелі магчымасць атрымаць акутальную інфармацыю з вуснаў прадстаўніка мясцовай улады і задаць хвалюючыя пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Праўда, у насельнікаў Свіцязянскай зямлі іх было няшмат. У Варанчанскай сярэдняй школе выказалі просьбу: загрэдзіраваць дарогу Рамейкі — Варонча. Пытанне ўзята на кантроль.
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий