Паважаныя жанчыны Карэліцкага краю!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды вясновага свята — 8 Сакавіка. Як сонечны праменьчык сагравае зямлю, так і вы саграваеце наш свет прыгажосцю, дабром і любоўю. Дзякуем за вашу працавітасць, настойлівасць і аптымізм, за мудрасць і душэўную шчодрасць, за вернасць грамадзянскаму абавязку.
Нельга пераацаніць уклад жанчын у эканоміку і абарону краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны нараўне з мужчынамі выносілі цяжкасці ваеннага ліхалецця і баранілі сваю Радзіму. Нізкі паклон вам, жанчыны-ветэраны!
Дарагія сяброўкі!
Здаўна жанчыну называлі Берагіняй. Гэта вельмі ёмкае паняцце вызначае наша прызначэнне на зямлі. Мы можам вельмі многае. Трэба толькі верыць у свае сілы. Моцнага ўсім здароўя, душэўнага спакою, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнага дабрабыту, пяшчоты, кахання, цудоўнага настрою.
Карэліцкая раённая арганізацыя
Беларускага саюза жанчын.

Добавить комментарий