Раённы выканаўчы камітэт и раённы Савет дэпутатаў віншуюць

Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя словы віншавання са светлым і радасным святам – Днём жанчын.
Дзень 8 Сакавіка для многіх пакаленняў стаў сімвалам сапраўднай прыгажосці і зачаравання. Гэта непаўторнае свята жаноцкасці, кахання і веснавога аднаўлення.
Жанчыны не толькі берагіні дамашняга ачага, але і надзейныя калегі па працы, якім можна даверыць самую адказную справу, актыўныя ўдзельніцы грамадскага жыцця. Менавіта такія сферы дзейнасці, як адукацыя, ахова здароўя, культура, сацыяльная абарона трымаюцца на вашых плячах.
Мы ганарымся жанчынамі Карэліцкага краю, якія ўносяць дастойны ўклад у развіццё роднай Беларусі і гэтым заслужылі вялікую ўдзячнасць, падтрымку, цёплыя словы падзякі і ўвагу з боку мужчын.
Міру, здароўя і дабра вам, дарагія жанчыны!
Няхай кожны дзень нясе шчасце і дабрабыт у вашы сем’ і.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий