Шлём дзякуй Вам за тое, што жывём…

Стаць урачом Ларыса Мікалаеўна Малінковіч марыла з маленства, таму любімай цацкай быў дзіцячы набор “Доктар Айбаліт”, любімым заняткам — гульня ў бальніцу. У двары дома на лавачцы разгортваўся сапраўдны “медпункт”, дзе яна і сяброўка Таіса Бярнадская (зараз жыве ў г. Гродна, таксама медык) — дактары, усе астатнія дзеці — пацыенты. У якасці прэпаратаў — ягады, яблыкі, пялёсткі кветак, пітная вада, цукеркі. “Хворыя” бездакорна слухаліся юных лекарак, хутка “папраўляліся”, а назаўтра зноў ішлі да дзяўчынак “на прыём”. Дзіцячыя забавы ператварыліся ў рэальнасць: Ларыса Мікалаеўна — урач, якому пішуць падзякі ў газету, называюць Урачом ад Бога, сваёй Выратавальніцай. Вось ужо 34 гады яе штодзённы маршрут нязменны: дом — бальнічная палата — паліклініка — рэанімацыя — ізноў дом. Маршрут, абазначаны не толькі людскімі слязьмі, бездапаможнасцю, адчаем, але ў большай меры сонечнай радасцю ад атрыманай над хваробай перамогі, ад магчымасці разам з чалавекам, які паправіўся, наталяць душу шчасцем.невролог 013 невролог 038

Працяг чытайце ў наступным нумары газеты «Полымя».

Галіна Калтунова.

Фота Караліны Кучук.

Добавить комментарий