Штогод Красненскі дзіцячы сад-сярэдняя школа адзначае свята “Масленіца»

Штогод ДУА “Красненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адзначае свята “Масленіца”.
Так, 12 сакавіка ў забаве прынялі ўдзел не толькі вучні нашай установы адукацыі, але і мясцовыя жыхары, былі запрошаны выхаванцы ДУА “СПЦ Карэліцкага раёна”, бацькі, святар храма святога вялікамучаніка Георгія Пераможца в. Лясок іерэй Георгій Шаўчэнка. На Масленіцу ў нас было ўсё: і песні, і танцы, і пудзіла, і гульні, і конкурсы, і флэшмоб. Актыўна прайшла акцыя ў рамках правядзення дэкады “Добрых спраў” “Сустрэнем пералётных птушак”. Вучні, настаўнікі, бацькі замацавалі ў бярозавым гаі шпакоўні.масл маслнПрымаючы ўдзел у свяце, размаўляючы са сваімі роднымі, старэйшымі людзьмі, мы ў які ўжо раз упэўніваемся, што наша краіна вельмі багатая на культурную спадчыну. І нам працягваць традыцыі нашых продкаў. Пакуль гэта спадчына будзе жыць, не згасне жывое слова нашага народа, яго песні, абрады, звычаі як спрадвечныя крыніцы жыватворных сіл і жыццёвай мудрасці.
Вікторыя КРЫВАПУСТ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Красненскі ВПК
дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Добавить комментарий