Трывайце ў любові

Вось і падыходзіць да завяршэння час Вялікага посту, час, калі наша душа вызваляецца ад нянавісці, ганарыстасці, самалюбавання і іншых рэчаў, што аддзяляюць нас ад Бога.
Час Святога Уваскрашэння Езуса Хрыста — гэта выдатная нагода яшчэ раз падумаць пра тое, што ёсць любоў.
Як сказана ў пасланні апостала Паўла да карынцянаў, сапраўдная любоў “доўгацярплівая, ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца, не амбітная, не шукае таго, што сваё, не злуецца, не думае злога, не цешыцца з несправядлівасці, але радуецца праўдзе, усё пераносіць, ва ўсё верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць. Любоў ніколі не знікае”.
Любоў у выглядзе Езуса Хрыста сышла з нябёс, пакінуўшы трон велічы і валадарства. Бог паказаў нам існы прыклад любові, якая не адказвае злом на зло, якая абірае крыж дзеля ратавання свайго стварэння. Бог пацярпеў за нас, каб мы, прыняўшы закон любові, атрымалі волю. Волю ад пакут і нянавісці, ад уласных грахоў і чалавечых праклёнаў.
Сапраўдную любоў не стрымаць. Вось і вароты пекла не стрымалі Хрыста. На трэці дзень Ён уваскрэс. Сваёй любоўю ён дараваў нам нашы правіннасці.
Жадаю ўсім, каб у часы Святога Уваскрашэння Божая любоў увайшла ў кожнае сэрца, растапіўшы лёд нянавісці і зайздрасці. Бо ў сённяшнія дні, калі вакол няма супакою, калі брат падымае руку на брата, толькі любоў можа абараніць нас. Сябры, трывайце ў любові, бо той, “хто трывае ў любові, у Богу трывае і Бог у ім” (1 Ян. 4:16).
3 мірам, ваш ксёндз з г. п. Мір,
доктар Аляксандр Севасцьяновіч.

Добавить комментарий