У Смаргонскім райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў Памочнік Прэзідэнта РБ – Сяргей РАЎНЕЙКА

8583623ce4d5338537ed085581913daeУ Смаргонскім райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч РАЎНЕЙКА.

З разнастайнымі праблемамі звярнуліся сем чалавек. Звароты тычыліся пераразліку пенсіі, ільготнага крэдытавання для будаўніцтва жылля мнагадзетнымі сем’ямі, аптымізацыі ў сельсаветах, несвоечасовай выплаты зарплаты і іншых пытанняў. Падчас гутаркі Сяргей Васільевіч абяцаў, што вывучыць дасканала прапановы і не адну з іх не пакіне без увагі. У дачыненні да мясцовых улад Памочнік Прэзідэнта выказаў пажаданне, каб усё абяцанае выконвалася ў вызначаны тэрмін.

grodnonews.by

Добавить комментарий