«Нездарма ж ты, Тармола-Мірскі, краю светлага слаўны сын»

Пад такой назвай у актавай зале ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» праведзены вечар памяці, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння нашага земляка.

Напачатку хочацца нагадаць, што пастаянна раённая газета «Полымя» пастаянна піша пра знакамітых землякоў. Пра Рамана Тармолу-Мірскага ў артыкуле Галіны Паўлаўны Калтуновай «Душа, хрышчоная сумленнем» (№ 25, 2 красавіка 2016 г.) апавядалася пра жыццёвы і творчы шлях паэта. Сустрэча, якая была арганізавана ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» з нагоды яго юбілею, дае падставу яшчэ раз успомніць пра нашага славутага земляка. Яго творы прадаўжаюць жыць сярод нас і глыбока хвалююць душу. Арганізатары сустрэчы, прыхільнікі творчасці і сябры пранікнёна гаварылі пра паэта і чыталі вершы, што несправядлівым было б змаўчаць. Раман Тармола-Мірскі нарадзіўся на нашай зямлі, якую моцна любіў і прысвячаў ёй свае творы, у вершы «Бацькаўшчына» чытаем радкі:
Бацькаўшчына — гэта памяць,
Ля якой гавее час.
Радасць у табе ці замяць
Кожны дзень і кожны час.
Сапраўды, паэзія — чароўны свет, пазнаваўшы яе, становімся іншымі, з’яўляюцца новыя думкі і імкненні. Так і чытаўшы ці слухаючы напісанае Раманам Тармола-Мірскім, захапляешся яго непаўторным талентам. Нездарма паэт Мікола Аўрамчык адзначаў яго «мускалісты радок верша», а вядучая мерапрыемства, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Валянціна Кошур — пра лірыку паэта, усхваляваную, глыбокую і праўдзівую споведзь пра сябе і сваё пакаленне.тармола 089 тармола 080 тармола 075 тармола 073 тармола 048 тармола 055 тармола 043 тармола 033

Добавить комментарий