Са светлым святам Вялікадня!

Паважаныя жыхары раёна!
Праваслаўныя вернікі!
Сардэчна віншуем вас
са светлым святам Вялікадня!
Вялікдзень — самае старажытнае і ўрачыстае з усіх хрысціянскіх свят. Яно дорыць радасць людзям, абуджае ў нас самыя шчырыя і цёплыя пачуцці — жыць у міры і згодзе ў адпаведнасці з ідэаламі дабрыні і справядлівасці, дапамагаць тым, каму неабходны клопат і суцяшэнне, хто стомлены смуткам, болем і адчаем. Гэта светлае свята знішчае ў сэрцах безнадзейнасць, крыўду і жорсткасць, дазваляе па-новаму асэнсаваць чалавечае жыццё.
У нашым раёне сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой праходзіць шмат мерапрыемстваў, якія не пакідаюць раўнадушнымі карэліччан. Менавіта духоўнае слова дапамагае ўсім, асабліва маладым людзям, “знайсці сябе”, вызначыцца ў выбары правільнага жыццёвага шляху.
Шчыра жадаем, каб Велікодныя дні надалі вам натхнення і сілы, абудзілі ў сэрцах упэўненасць і надзею на лепшае. Моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы, узаемаразумення і згоды ў сем’ях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий