Са Святам працы – 1 Мая!

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні
са Святам працы – 1 Мая!
Свята, якому налічваецца ўжо больш як стагоддзе, аб’ядноўвае людзей многіх краін свету, з’яўляецца ўвасабленнем адзінства працоўных. Яно адлюстроўвае імкненне народа да жыцця ў міры і працы дзеля дабрабыту і росквіту.
Гонар любой дзяржавы – праца, якая з’яўляецца вечнай каштоўнасцю, гарантыяй стабільнасці і згоды ў грамадстве.
Гонар нашага раёна – людзі, якія сваёй дабрасумленнай працай уносяць дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Карэліцкага краю.
У гэтыя светлыя веснавыя дні, калі сельскія працаўнікі прыкладваюць усе намаганні, каб атрымаць у будучым добры ўраджай, кожны жыхар раёна на сваім падворку наводзіць чысціню і парадак, свецяцца радасцю твары людзей, якія бачаць сэнс свайго жыцця перш за ўсё ў стваральнай працы. Мы ўслаўляем хараство чалавечай душы, верым у дабрыню і чыстыя ўчынкі. Нездарма Свята працы ў гэтым годзе супала са светлым праваслаўным святам – Вялікаднем.
Ад усёй душы жадаем, каб праца прыносіла радасць, задавальненне, дастатак у кожны дом, у кожную беларускую сям’ю, а на ўсёй Зямлі панавалі мір і згода.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий