Сайт Музея Максіма Багдановіча атрымаў Дыплом Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2016»

bogdanovich_s13_first-screen
21 красавікаў Мінску адбылася цырымонія ўручэння штогадовых Інтэрнэт-прэмій «ТІБО-2016». У намінацыі «Культура і мастацтва» другое месца заняў Інтэрнэт-рэсурс Музея Максіма Багдановіча www.bagdanovichmuseum.by. Конкурс Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі ТІБО з’яўляецца прафесіянальнай прэміяй, якая штогадова прысуджаецца сеткавым працам, створаным у нацыянальным сегменце глабальнай сеткі Інтэрнэт, за значныя сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі». Распрацоўшчыкам сайта Музея Максіма Багдановіча з’яўляецца вэб-студыя»Іквадарт».

2 thoughts on “Сайт Музея Максіма Багдановіча атрымаў Дыплом Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2016»

  • 27.04.2016 в 15:23
    Permalink

    Дзякуй, Валерый.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 26.04.2016 в 22:11
    Permalink

    Змяніце фота!
    bagdanovichmuseum.by — гэта сайт Музея Багдановіча ў Гродне.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий