У промнях Хрыстова Уваскрэсення

2016 год аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. Культура любога народа – жывы арганізм са сваімі родавымі асаблівасцямі, арганізм, які захоўвае памяць і традыцыі продкаў. Для жыхароў агр. Райца 2016 год пачаўся з дабрачыннай акцыі “Каляднае гулянне ля царквы Святой Варвары”, падчас якой успомнілі мясцовую традыцыю святкавання Каляд. Затым была аформлена выстава “Святыні роднага краю”, прысвечаная падрыхтоўцы да 200-годдзя царквы. У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі праведзена сустрэча-дыялог “Адзінаю дарогаю да Бога”. Усё гэта сведчыць аб тым, што асноўнымі каштоўнасцямі, якімі жыве наша культура, з’яўляюцца захаванне і перадача іх з пакалення ў пакаленне праваслаўнай царквою.
Набліжаецца самае галоўнае хрысціянскае свята – Вялікдзень. З мэтай аднаўлення сістэмы духоўна-маральных каштоўнасцяў і ў асабістым жыцці, і ў грамадскіх адносінах царква Святой вялікапакутніцы Варвары ладзіць Велікоднае гулянне “У промнях Хрыстова Уваскрэсення” і запрашае ўсіх да ўдзелу. Свята распачне Велікоднае набажэнства з Крэсным ходам, якое пачнецца ў 15.00. Далей для дзяцей і дарослых адбудзецца музычна-забаўляльная праграма з конкурсамі на лепшы куліч і распісанае яйка. Удзельнікаў чакаюць прызы і святочны настрой.

Аляксей ШЫШКІР,
настаяцель храма Святой вялікапакутніцы Варвары агр. Райца, іерэй .

Добавить комментарий