Віншуем са святам!

Паважаныя карэліччане!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі. 20 гадоў мінула з той сімвалічнай даты, калі быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольнасці двух дзяржаў.
На працягу стагоддзяў паміж нашымі краінамі існуюць сяброўскія, саюзніцкія адносіны ў палітычнай, эканамічнай, абароннай, сацыяльна-культурнай сферах. Значныя перыяды ў сваёй гісторыі нашы народы жылі ў адзінай дзяржаве і да сёння аб’яднаны духоўнай і культурнай роднасцю.
Беларусы і расіяне шануюць традыцыі дружбы, добрасуседства і даверу, якія нашы продкі пранеслі праз гады выпрабаванняў, беражна захоўвалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне.
Сёння Карэліччына ганарыцца сваімі сяброўскімі сувязямі з Краснагорскім раёнам, ахвотна абменьваецца дасягненнямі ў адукацыйнай сферы, культуры, інфармацыйным полі, маладзёжнай палітыцы. Радуе, што ў аснову нашых адносін пакладзена імкненне да далейшага ўзаемавыгаднага развіцця народаў Беларусі і Расіі.
Няхай добрыя адносіны паміж брацкімі народамі садзейнічаюць дабрабыту грамадзян гарадоў-пабрацімаў, нашых дзяржаў.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий