На базе Карэліцкага маслацэха адбыўся семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна

На базе Карэліцкага маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія дары” адбыўся семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэлагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Нэлі Аляксандраўны МАІСЕЕНКА.
Асноўная тэма
“Вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу. Асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новай пяцігодцы” — асноўная тэма семінара. Слова трымаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў. Прадстаўнік мясцовай улады быў дэлегатам вышэй названага форума.
Як адзначыў Аляксандр Віктаравіч напачатку прамовы, у адрозненне ад папэрэдніх сходаў на гэты раз было шмат палемікі і выказваліся розныя пункты погляду. Праходзіў форум арганізавана, з вуснаў Прэзідэнта краіны была да-дзена грунтоўная крытыка.
Прамоўца прааналізаваў раздзелы даклада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі на пятым Усебеларускім народным сходзе і спыніўся на асноўных яго накірунках. “Наша задача, — сказаў А. В. Шкадаў, — стварыць вытворчасць і сферы паслуг, развіваць эканоміку на базе сярэдніх і малых гарадоў”. Разам з тым назваў дэвізам усяго сходу захаванне міру і спакою на зямлі.
Дзеля бяспекі людзей
На семінар-нарадзе была абмеркавана дадатковая тэма адзінага дня інфармавання: “Прафілактыка няшчасных выпадкаў на вадзе”. Пытанне хвалюючае і злабадзённае. Перад прысутнымі на семінары выступіў старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” Аляксандр Яўгенавіч Кандрусік.
Прывёўшы статыстычныя даныя на гэты конт, прамоўца звярнуў увагу ідэолагаў раёна на важнае пытанне, у вырашэнні якога ім таксама належыць пэўная роля. “Калі спёка, то цяжка ўтрымацца ад купання на вадаёмах, — гаварыў ён. — Вада не глядзіць на званні, заслугі, тытулы, — людзі гінуць, а гэтага не трэба дапусціць. Галоўнае — самадысцыпліна і кантроль за дзецьмі”.
Напрыканцы прамовы Аляксандр Яўгенавіч заклікаў не купацца ў неўстаноўленых месцах, папярэджваць дзяцей, праводзіць з імі гутарку на гэту тэму.
Важная падзея
Менавіта такой з’яўляюцца выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Падчас сустрэчы намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Віктараўна Куляка вяла размову пра інфармацыйнае і ідэалагічнае забеспячэнне выбараў і ролю ідэолагаў раёна.
Вольга Віктараўна засяродзіла ўвагу на ролі Парламета ў жыццядзейнасці грамадства, хто мае права стаць дэпутатам, на стварэнні камісій і ўчасткаў, ініцыятыйных груп пры падрыхтоўцы да прадстаячых выбараў. Яна адзначыла, што з матэрыяламі выбарчай кампаніі можна пазнаёміцца на сайтах Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і газеты “Полымя”.
Было што паглядзець
Падчас правядзення вучобы на базе маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія дары” ідэолагі раёна пазнаёміліся з нагляднай інфармацыяй і традыцыямі арганізацыі, а дапамагла ў гэтым начальнік Карэліцкага маслацэха Ларыса Міхайлаўна Рапавец.
Увагу прыцягнулі стэнды “Куток дэпутата”, “Адзіны дзень інфармавання”, “Грамадскія арганізацыі”, “Гісторыя прадпрыемства”, “Паспяховыя дзеці — шчаслівыя бацькі”, “Спорт і праца разам ідуць”, “Было. Стала”, “Ветэраны працы”. Звярнуў на сябе асаблівую ўвагу і стэнд, які прысвечаны выбарам дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. У прахадной маслацэха можна было пазнаёміцца з Правіламі ўнутранага распарадка, а побач — з невялікімі стэндамі віншаванняў і аб’яў. “Кампактна і змястоўна, выкананы ўсе патрабаванні”, — адзначыла В. В. Куляка.
Падчас правядзення семінара-вучобы былі разгледжаны і абмеркаваны шэраг іншых пытанняў. идеологи 013 идеологи 022 идеологи 035 идеологи 042 идеологи 047
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий