Папоўнілі рады Чырвонага Крыжа

Днямі старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Святлана САНЦЭВІЧ наведала рэдакцыю газеты “Полымя”.крест 026
Яна ўручыла Пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік: пярвічная арганізацыя ўстановы “Рэдакцыя газеты “Полымя” залічана ў спіс дадзенай грамадскай арганізацыі. Яе рады папоўнілі ўсе супрацоўнікі нашай установы і ўнеслі свае ўзносы на рахунак РА БТЧК.
Чырвоны Крыж знаходзіцца на абароне інтарэсаў людзей, а маючыя патрэбу звяртаюцца ў грамадскую арганізацыю за дапамогай. Быць міласэрным — гэта ганарова: працягнуць руку таму, хто чакае тваёй падтрымкі, і сам узбагачаешся духоўна. У народзе гавораць: “Што аддаў, тое тваё”.
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий