Прыміце віншаванні са святамі!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь i 72-й гадавінай вызвалення нашай дзяржавы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У дзень памяці i нацыянальнага гонару, калі аб’яднаны такія важныя для ўсіх паняцці, як Вызваленне, Перамога, Незалежнасць, мы шануем бяспрыкладны подзвіг герояў, аддаём даніну павагі доблесці i гepaізмy франтавікам i працаўнікам тылу, партызанам i падпольшчыкам, хто прынёс свабоду беларускаму народу.
Гонар за нашу незалежную i суверэнную краіну – гэта гонар за яе працавітых і сумленных людзей.
Карэліцкі край ганарыцца cваімi людзьмі, у самой прыродзе якіх вытокі працалюбства і духоўнай чысціні. Яны з павагай адносяцца да каштоўнасцяў мінулых пакаленняў, зберагаюць i перадаюць іх нашчадкам, вераць у годнае будучае сваёй маленькай радзімы i роднай Беларусі.
Паважаныя ветэраны!
У гэты светлы i ўрачысты дзень дазвольце выказаць вам самыя цёплыя пажаданні. Моцнага здароўя, цеплыні i павагі з боку родных i блізкіх вам людзей!
Шчасця, мipy i дабрабыту вам, паважаныя землякі!
Са святам! З Днём Незалежнасці!
Паважаныя работнікі i ветэраны спажывецкай кааперацыі раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём кааперацыі.
Выказваем удзячнасць за працу ўсім, хто добрасумленна выконвае свае прафесійныя абавязкі, укладае ў агульную справу часцінку сваёй душы, ідзе насустрач пажаданням кліентаў i пакупнікоў.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, добрага настрою.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Дарагія ветэраны!
3 ліпеня наша краіна адзначае ўсенароднае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята з’яўляецца асновай суверэнітэту нашай беларускай дзяржавы.
3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, што сабралі старэйшыя пакаленні дзеля будучага.
Гэта свята пранізваюць пачуццё гонару за сваю краіну і бязмежная ўдзячнасць тым, хто мужна, не шкадуючы уласнага жыцця, адстаяў незалежнасць нашай Радзімы.
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця напаўняецца радасцю, цеплынёй і новымі дасягненнямі.

З павагай А. М. НАУМОВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя жыхары і госці Карэліччыны!
Шчыра віншуем вас са святам – Днём Незалежнасці
Рэспублікі Беларусь!
Гэта галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі — Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.
У гэты дзень мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам, якія ў гады ваеннага ліхалецця мужна адстаялі нашу свабоду і незалежнасць. Высокі гонар і адказнасць для людзей трэцяга тысячагоддзя з’яўляцца наследнікамі перамогі і славы папярэдніх пакаленняў.
Найлепшы падарунак для нашых ветэранаў – гэта сённяшняя моцная і квітнеючая Беларусь, якая ствараецца штодзённай працай кожнага з нас. Менавіта ад нас залежыць, якой будзе будучыня нашай краіны і роднага краю.
Шаноўныя землякі!
Гэтымі днямі мы святкуем яшчэ адну дату. 8 ліпеня 1944 года былі вызвалены Карэлічы. Багатая гісторыя Карэліцкага краю дазваляе нам ганарыцца зямлёй, на якой мы жывём, любіць яе і зберагаць для нашчадкаў.
Жыхары Карэліччыны свята ўшаноўваюць набыткі старэйшых пакаленняў, праслаўляючы сваю Радзіму, свой родны куточак стваральнай працай, гасціннасцю і добразычлівасцю.
У гэты святочны дзень жадаем усім здароўя, дабрабыту, міру і цудоўнага настрою!
Карэліцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята
беларускай дзяржаўнасці.
Гэты дзень непарыўна звязаны з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта, у першую чаргу, свята ветэранаў. Дзякуючы іх подзвігу на карце свету з’явілася Рэспубліка Беларусь, якая займае дастойнае месца ў сусветнай супольнасці.
Сучаснае пакаленне беларусаў дастойна прадаўжае традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў, бярэ новыя вышыні, упэўнена глядзіць у будучыню.
Мы здолелі стварыць суверэнную дзяржаву са стабільнай эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай. Усіх нас, нягледзячы на розніцу гадоў і лёсаў, радніць высокае пачуццё прыналежнасці да мужнага і вялікага народа.
Незалежнасць краіны – гэта не толькі сімвалы: герб, сцяг і гімн, але і рэальная магчымасць грамадзян свабодна выбіраць уладу, вырашаць пытанні эканамічнага і сацыяльнага плану, фарміраваць напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі. Падмурак усіх гэтых дасягненняў – грамадзянскі мір і згода, адзінства ўлады і народа, шырокае ўключэнне грамадзян у кіраванне дзяржавай.
Дзень Незалежнасці – доказ таго, што мы жывём спакойна і свабодна, з пачуццём гонару за нашу цудоўную, светлую краіну пад назвай Беларусь!
Карэліцкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Добавить комментарий