У аграгарадку Краснае з размахам адсвяткавалі Купалле

Усе мы шукаем шчасця. Магчыма, таму да гэтага часу і жыве ў народзе свята Купалле, у ноч якога зацвітае тая самая кветка, што здольна падарыць гэтае шчасце чалавеку, – папараць-кветка.
Спаць у купальскую ноч раней лічылася страшным грахом, бо толькі агульны ўдзел у свяце забяспечваў дабрабыт. Таму жыхары аграгарадка Краснае і іншых навакольных вёсак па традыцыі сваіх продкаў не спалі, а сышліся ля Красненскага сельскага Дома культуры. Свята, падрыхтаванае работнікамі клуба, аб’яднала ў сабе старажытныя традыцыі і рытуалы з тэатралізаваным канцэртам і дыскатэкай. На імправізаванай пляцоўцы ладзіліся сцэны з неўміручай п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”, інтэрмедыі з сялянскага жыцця, пад сучасныя эстрадныя песні лепшых салістаў-вакалістаў выконваліся народныя танцы. Дзеці ў народных касцюмах насілі кола з рознакаляровымі стужкамі – сімвал сонца, якое, па старажытных павер’ях, на Купалле “гуляе”, дзеліцца на безліч каляровых шароў, якія рухаюцца, ствараючы дзіўную гульню свету. Арганізатары свята павязвалі на купальскія вянкі стужкі, што сімвалізуюць мір, здароўе і дабрабыт, жадаючы вяскоўцам усіх даброт. Кульмінацыяй свята стаў купальскі касцёр – найважнейшы старажытны рытуал ачышчэння і набыцця новых сіл і здароўя, ля якога ўдзельнікі вечара прайшлі ў карагодзе.купала красное 016купала красное 018купала красное 032 купала красное 041 купала красное 052 купала красное 057 купала красное 061 купала красное 067 купала красное 076 купала красное 091

Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий