У Карэлічах адкрыўся фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”, арганізаваны сёстрамі мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра

IMG_3501

Благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса адслужыў малебен перад пачаткам усякай добрай справы.

IMG_3467

Праваслаўная выстава-кірмаш “Кладезь” будзе працаваць у райцэнтры бліз Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці (былы раённы Дом культуры) з 2 па 10 ліпеня ўключна з 10.00 да 19.00. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

IMG_3493

На фестывалі шырока прадстаўлены вырабы мастацкіх майстэрняў Свята-Елісавецінскага манастыра, мёд, іконы, духоўныя кнігі, сувеніры ручной работы, травяныя зборы. Ідзе гандаль керамічным посудам з белай гліны. 3 ліпеня ў павільёнах кірмашу можна будзе набыць манастырскі хлеб.

IMG_3512

Увазе жыхарам раёна сёстры прапануюць пастаноўку батлеечнага тэатру “Нябесны госць”.

IMG_3495

IMG_3508

IMG_3509

 

IMG_3497

Добавить комментарий