Зарэгістраваны ініцыятыўныя группы

ВЫБОРЫПрайшло пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Навагрудскай выбарчай акругі № 57 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
Прынята рашэнне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні ЛЕВОНА Вадзіма Войцехавіча, 1988 г. н., беспартыйнага, непрацуючага, які пражывае ў г. Бярозаўка Лідскага раёна, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57.

Прайшло чарговае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Навагрудскай выбарчай акругі №57 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Прынята рашэнне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні ПАПКО Вольгі Мікалаеўны, 1976 г. н., беспартыйнай, дырэктара ўстановы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”, якая пражывае ў в. Тэльмы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57.

Добавить комментарий