Паважаныя работнікі прадпрыемстваў будаўнічага комплексу, ветэраны галіны!

s-dnem-stroitelya-7Кожная другая нядзеля жніўня ў нашай краіне – дзяржаўнае свята для людзей адной з самых запатрабаваных прафесій ва ўсе часы, якой на дзяржаўным узроўні нададзены высокі статус.
Жыццё выразна даказала, што немагчыма развівацца і рухацца наперад без стваральнай працы, паляпшэння ўмоў жыццядзейнасці насельніцтва, новабудоўлі, добраўпарадкавання. Усе гэтыя паказчыкі ў многім залежаць ад працы будаўніка, яго майстэрства і прафесіяналізму.
Метавіта вашымі працавітымі рукамі, работнікі будаўнічых прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці, сельскагаспадарчых арганізацый, узводзяцца новыя жылыя дамы ў гарадскіх пасёлках і сельскай мясцовасці, вядзецца мадэрнізацыя малочна-таварных ферм і комплексаў, многае робіцца для таго, каб было больш утульна і годна жыць у нашым Карэліцкім краі.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах, спаўнення жаданняў.
Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, мір і любоў!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий