Свята кветак у Жалудку

цветы

У праграме свята запланавана:

— конкурсы: кветкавых кампазіцый, букетаў (экібан); гаспадынь;

— канцэртная праграма “Летняя рапсодыя”;

— гульні, спартыўныя спаборніцтвы.

— «Наша кухня». Гандаль кулінарнымі вынаходніцтвамі (юшка, пірагі, бліны і іншыя стравы) — прадпрыемствы гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі.

— Кансультацыі спецыялістаў па вырошчванню кветкi ландшафтнаму дызайну.

Акрамя таго, прапануем:

Гісторыка-рамантычнае падарожжа “Жалудок здзяйсняе мары”. Госці свята змогуць наведаць знакамітыя мясціны пасёлка: Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх, касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі,

парк каменных скульптур, Цэнтр народных рамёстваў, кветкавыя сядзібы, выставачную залу Пінхуса Крэменя. Распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў: буклетаў, флаераў, паштовак i iнш.

Праграма для дзяцей. Гандаль дзіцячай прадукцыяй, конкурсы і забавы для дзяцей, мастацкі пленэр і інш.

Майстар-класы народных рамёстваў “Ад прадзедаў да ўнукаў”, выстава-продаж вырабаў народных умельцаў.

Гандлёвыя рады. Гандаль сувенірнай прадукцыяй, прадукцыяй с/г прадпрыемстваў, фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў «Ураджай 2016» і інш.

Дыскатэка.

Сардэчна запрашаем на Свята кветак у мястэчка Жалудок!

21 жніўня, г.п. Жалудок, з 13:00 да 19:00.

Уваход вольны!

 

Добавить комментарий