Людзі пажылога ўзросту маюць патрэбу ва ўвазе і клопаце

Людзі пажылога ўзросту маюць патрэбу ва ўвазе і клопаце. Аб тым, якую дапамогу аказваюць ім у ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна”, журналіст пацікавілася ў дырэктара Інэсы Мікалаеўны СЕМІБРАТАВАЙ.semibratova-010
— Інэса Мікалаеўна, які з відаў дапамогі карыстаецца папулярнасцю ў людзей пажылога ўзросту?
— Самы запатрабаваны — наведванне сацыяльнымі работнікамі на даму. Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму аказвае пэўныя віды паслуг: сацыяльна бытавога, медыцынскага, рэабілітацыйнага, педагагічнага, пасрэдніцкага і кансультатыўна-інфармацыйнага накірункаў. Колькасць візітаў залежыць ад жадання абслугоўваемых грамадзян.
— Якія паслугі аказваюцца па заяўках пенсіянераў?
— Пры дапамозе работнікаў аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання аказваюцца паслугі па апрацоўцы прысядзібных участкаў, распілоўцы і сячэнні дроў, цырульныя і іншыя віды паслуг па льготных цэнах. Прадастаўляюцца паслугі сядзелкі.
Для аператыўнага вырашэння заявак разавага характару адзінокім грамадзянам і інвалідам першай і другой груп, адзінокапражываючым грамадзянам пажылога ўзросту і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны створана брыгада сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове.
— Новыя формы жыццяўладкавання пажылых грамадзян прыжыліся?
— Так. Гэта “гасцявая сям’я”, “дамы зімоўкі”, “дом узаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі”. Да канца бягучага года плануецца адкрыць “дом сумеснага самастойнага пражывання”. Ствараецца для пражывання грамадзян пажылога ўзросту, якія здольныя да самаабслугоўвання і самастойнага пражывання з ліку адзінокіх пажылых грамадзян і аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
— Што яшчэ могуць прапанаваць у Цэнтры пенсіянерам?
— Для тых, хто стаіць на абслугоўванні ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, прадастаўлены цэлы комплекс паслуг. Тут яны займаюцца рукадзеллем, вучацца працаваць на камп’ютары, наведваюць трэнажорную залу, удзельнічаюць у розных культурна-масавых мерапрыемствах, выставах.
Давялося пабываць у доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку, у Мінску наведалі батанічны сад і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Са студзеня 2016 года аддзяленне працуе ў рамках праекта “Жыццё працягваецца!”, задачай якога з’яўляецца далучэнне пажылых людзей да жыцця грамадства; правядзенне культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне эмацыянальнага фону пажылых людзей, падтрыманне імкнення да паўнацэннага, актыўнага жыцця. А таксама — праекта з Праваслаўнай Царквою “Да душы сваёй знайдзі дарогу”, мэтай якога з’яўляецца аказанне духоўнай дапамогі, падтрымкі грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, падтрымка іх жыццядзейнасці.
— Хто з’яўляецца надзейнымі памочнікамі ў вашых справах?
— Супрацоўнічаем з раённым саветам ветэранаў вайны і працы, раённым таварыствам інвалідаў, Праваслаўнай Царквою, раённай бібліятэкай, установамі адукацыі і культуры гарпасёлка. Практыка сацыяльнай работы з пажылымі людзьмі паказала, што не можам спыняцца на дасягнутым. Неабходна ўдасканальваць аказанне сацыяльных паслуг, рабіць усё магчымае для таго, каб якасць іх жыцця паляпшалася.
У састарэлым узросце людзі маюць патрэбу ў асаблівай увазе. Стараемся дапамагчы ім пераадолець адзіноцтва, напоўніць жыццё новым сэнсам, перайсці да актыўнага ладу жыцця і стварыць умовы для раскрыцця іх творчага патэнцыялу. І, вядома, без згуртаванага і працавітага калектыву ЦСАН гэта было б зрабіць немагчыма.
— Інэса Мікалаеўна, хочацца спадзявацца, што ў Цэнтры заўсёды будуць адкрыты дзверы для людзей пажылога ўзросту. Жадаю вам далейшых поспехаў!

Добавить комментарий