Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы Карэліцкага раёна, ветэраны працы!

Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём бібліятэк!den-bibliotek-2015
Яно адзначаецца ў знак прызнання вашага вялікага ўкладу ў справу служэння ідэалам дабра, гуманізму і асветы, захавання нацыянальнай спадчыны, фарміравання інтэлектуальных рэсурсаў нашай дзяржавы.
Бібліятэкі з’яўляюцца шматфункцыянальнымі ўстановамі культуры, якія выходзяць на новы ўзровень свайго развіцця, пераймаюць інавацыйныя ідэі і актыўна асвойваюць перадавыя тэхналогіі. Камп’ютарная тэхніка, шырокае выкарыстанне інтэрнэта, уласныя электронныя базы даных, віртуальная даведачная служба – усё гэта робіць бібліятэчныя ўстановы больш запатрабаванымі ў жыхароў раёна.
Бібліятэкі Карэліччыны выступаюць надзейнымі і кампетэнтнымі партнёрамі ў ажыццяўленні дзяржаўных праграм, актыўна праводзяць мерапрыемствы ў рамках Года культуры, а таксама святкавання юбілеяў вядомых пісьменнікаў Беларусі Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзя кнігадрукавання. Яны шырока прапагандуюць нацыянальную літаратуру і мастацтва.
Шаноўныя работнікі бібліятэк ! Дзякуем за плённую грамадскую дзейнасць, па арганізацыі адказных палітычных кампаній і дзяржаўных святаў. Ваша адданасць справе, высокі прафесіяналізм, увага да запатрабаванняў чытачоў заслугоўваюць самай шчырай павагі і ўдзячнасці.
Жадаем вам новых поспехаў у працы, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця.

Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт
Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў

Добавить комментарий