«Сваёй краіне пяём мы песні» (і карысны дадатак: графік канцэртаў на выбарчых участках 11 верасня!)

Пад такім дэвізам ва ўсіх клубных установах і на адкрытых пляцоўках Карэліцкага раёна ў перыяд з 9 па 11 верасня праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У такія важныя для будучыні нашай краіны дні, як дні парламенцкіх выбараў, кожны грамадзянін нашай краіны асабліва яскрава разумее, што ўсё, што мы робім, кожны дзень нашага жыцця – гэта свайго роду песня. Песня, якую мы спяваем сваім дзецям, сваім унукам, сваёй Радзіме.
Яскравым доказам такой свядомасці стаў актыўны удзел карэліччан у канцэртнай праграме, якую 9 верасня наладзілі самадзейныя артысты Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ля будынка ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.piket-016 piket-039 piket-111 piket-024 piket-028 piket-139 piket-095

Да ўвагі выбаршчыкаў!

11 верасня таксама будуць ладзіцца канцэрты на выбарчых участках:

ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Карэлічы” – участак для галасавання №44 – у 12.00;
ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” – участак для галасавання №45 – у 11.00;
УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» – участак для галасавання №46 – у 10.00;
Аддзел культуры і вольнага часу “Красненскі Дом культуры” – участак для галасавання №47 – у 12.00;
Горнаруцкі фельчарска-акушэрскі пункт УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» – участак для галасавання №48 – 11.00;
ДУА “Варанчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”– участак для галасавання №49 – 12.00;
ДУА «Баранавіцкая сярэдняя школа» – участак для галасавання №50 – 10.00;

Адміністрацыйны будынак камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племзавод Карэлічы» – участак для галасавання №51 – 13.00;

ДУА “Малюшыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- базавая школа” – участак для галасавання №52 – 12.00;
ДУА “Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” – участак для галасавання №53 – 11.00;
Адміністрацыйны будынак Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта – участак для галасавання №54 – 11.00;

Аддзел культуры і вольнага часу “Мірскі гарадскі Дом культуры” – участак для галасавання №55 – 10.00;
УАЗ “Мірская гарадская бальніца”– участак для галасавання №56 – удакладняецца;

ДУА “Аюцавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” – участак для галасавання №57 – 14.00;
Аддзел культуры і вольнага часу “Ярэміцкі Дом культуры” – участак для галасавання №58 – 11.00;

Аддзел культуры і вольнага часу “Жухавіцкі Дом культуры” – участак для галасавання №59 – 11.00;

Аддзел культуры і вольнага часу “Лукскі Дом культуры” – участак для галасавання №60 – 11.00;

Аддзел культуры і вольнага часу “Турэцкі Дом культуры” – участак для галасавання №61 – 12.00.

Добавить комментарий