Карэліцкая раённая бібліятэка прапаноўвае чытачам кніжныя навінкі

Карэліцкая раённая бібліятэка прапаноўвае чытачам кніжныя навінкі, якія паступілі ў фонды бібліятэк раёна.knigi-005
Вялікую цікавасць прадстаўляе маляўнічы фотаальбом “Гродненщина на пути развития и созидания”, выдадзены пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Выданне расказвае пра перамены, якія адбыліся ў навейшай гісторыі Гродзеншчыны за 25-гадовы перыяд незалежнасці Беларусі. Кніга дае магчымасць увачавідкі пераканацца, як змянілася аблічча Прынёманскага краю: яго гарадоў, вёсак, аб’ектаў сацыяльнай сферы, прадпрыемстваў. На старонках альбома знайшло адлюстраванне грамадскае жыццё вобласці, поспехі ў развіцці эканомікі, аховы здароўя, адукацыі, навукі, спорту і культуры. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
Таксама вашай увазе прадстаўляецца шматтомнае энцыклапедычнае выданне “Города и деревни Беларуси”, у якім на падставе навейшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.
Другая кніга 9-га тома дадзенага выдання прысвечана населеным пунктам 6 раёнаў вобласці — Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага і Лідскага. Нашым чытачам будуць цікавыя гісторыя і паходжанне назваў населеных пунктаў Карэліцкага раёна.
Яшчэ адной навінкай, якая выкліча цікавасць, з’яўляецца кніга “Гордость Беларуси. Молодые, талантливые, одаренные”. Яна прысвечана моладзі Беларусі — лаўрэатам і стыпендыятам спецыяльных фондаў Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама адораных навучэнцаў і студэнтаў. Гэта інтэлектуальнае і творчае цяперашняе і будучае суверэннай Беларусі.
Міхаіл ЛАГУТА,
загадчык аддзела
абслугоўвання
і інфармацыі
ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Добавить комментарий