Кто из учащихся Кореличчины самый финансово грамотный?

На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы” праведзены раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.finansovaya-gramotnost-020
Арганізатары алімпіяды — Міністэрства адукацыі і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Алімпіяда праводзіцца ў тры этапы: раённы, абласны, заключны (рэспубліканскі).
Асноўнымі задачамі з’яўляюцца папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў; стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальных здольнасцей вучняў, набыццё імі вопыту пазнавальнай, камунікатыўнай, практычнай і творчай дзейнасці; фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і накапленняў, кантролю сваіх даходаў, расходаў і даўгоў; развіццё фінансавай культуры і ўмацаванне фінансавай дысцыпліны вучняў; развіццё новых форм прафарыентацыйнай работы.
У раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці прынялі ўдзел 15 вучняў школ раёна. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных устаноў адукацыі — сярэдніх школ райцэнтра, сярэдняй школы г. п. Мір, Райцаўскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа, Жухавіцкай сярэдняй школы. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Людміла Яўгеньеўна Гладкая, павіншаваўшы дзяўчат і юнакоў з важнай падзеяй у іх жыцці, выказала ўпэўненасць у тым, што яны паспяхова вытрымаюць іспыты, а ў жыцці будуць фінансава граматнымі.
Падтрымаць старшакласнікаў прыйшлі прадстаўнікі банкаўскіх устаноў раёна: намеснік начальніка РКЦ — начальнік аддзела рознічных паслуг філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Гродзенскага абласнога ўпраўлення Галіна Віктараўна Кадлубай і загадчык сектара прадаж рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг ЦБП № 411 філіяла № 413 ААТ “ААБ Беларусбанк”у г. п. Карэлічы Наталля Іванаўна Крывапуст.
Н. І. Крывапуст адзначыла: “Фінансаваму навучанню дзяцей і моладзі ААТ “ААБ Беларусбанк” удзяляе значную ўвагу. Прымаем актыўны ўдзел у праекце “Фінансавая граматнасць дзяцей і моладзі”. Рэгулярна размяшчаем у СМІ інфармацыю, якая накіравана на папулярызацыю банкаўскіх прадуктаў і паслуг, пра перавагі карыстання ДБА (дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання). Забяспечваем актыўны ўдзел групы па фінансавай граматнасці на ўсіх рэгіянальных культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне, а таксама на пастаяннай аснове праводзім выязныя мерапрыемствы (урокі фінансавай граматнасці) у Карэліцкім раёне з дзецьмі і моладдзю”.blic-1-009
Вызначаны пераможцы раённага этапа алімпіяды. Першае месца заняў Даніла Шлык (сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы) (на здымку), другое — Марына Каласоўская (сярэдняя школа г. п. Мір), трэцяе — Яўген Філіповіч (сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы).
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота
Святланы ВАШЧЫЛА.

Добавить комментарий