У Цырыне адбылося свята да 90-годдзя Пятра Паўлавіча Сачыўкі

Ва ўстанове адукацыі “Цырынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа” наладзілі свята душэўнай цеплыні і прызнання ў любові як падарунак да 90-годдзя Пятра Паўлавіча Сачыўкі. Настаўніку ад Бога — носьбіту разумнага, добрага, вечнага; чалавеку вялікай душы — сябру і дарадцу тым, з кім зводзіў лёс; актыўнаму пазаштатнаму карэспандэнту раённай газеты “Полымя” — яго артыкулы любяць чытачы.
ётр Паўлавіч Сачыўка — Настаўнік з вялікай літары. Як трэба моцна любіць справу і ўсю душу ўкладваць у яе, каб вучні не толькі памяталі пра цябе, але пайшлі тваёй сцяжынкай, вядома толькі яму. У роднай школе трынаццаць выпускнікоў працуюць настаўнікамі, педагагічны калектыў працягвае яе добрыя традыцыі і імкнецца працаваць творча. Тут робяць усё для таго, каб вучням было камфортна ў навучальнай установе.
А свята — яшчэ адна магчымасць сустрэцца са школай і любімым настаўнікам. Дарагія сэрцу ўспаміны застаюцца назаўсёды, таму прамовы былі хвалюючымі і краналі сэрцы. Найлепшыя словы адрасоўвалі Пятру Паўлавічу сейбіты разумнага, добрага, вечнага — начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч, педагогі па прызванні, дырэктар навучальнай установы Наталля Мікалаеўна Адамушка, настаўніца і вядучая сустрэчы Галіна Мікалаеўна Зінчанка, дырэктар мясцовай музычнай школы Васілій Васільевіч Навумовіч, ветэраны педагагічнай справы Галіна Паўлаўна Калтунова, Сямён Сяргеевіч Гімпель, Аляксандра Васільеўна Алексіевіч, Ніна Дзмітрыеўна Барэйка і іншыя.
Ад шчырага сэрца дзякавалі любімаму педагогу і прызнаваліся ў любові выпускнікі школы Алена Манько, Уладзімір Шайбак, Ганна Чачотка і ўсе тыя, хто прыйшоў з нагоды яго юбілею ў школу. Цудоўны музычны твор выканаў вучань школы Мацвей Адамушка.
ольш паўстагоддзя супрацоўнічае з раённай газетай “Полымя” Пётр Паўлавіч Сачыўка. Яго артыкулы на самыя розныя тэмы заўсёды выклікалі цікавасць у чытачоў, і гэта не выпадкова: ён пражыў доўгае і змястоўнае жыццё і ёсць пра што расказаць. Да таго ж, Пётр Паўлавіч як былы малалетні вязень Азарыцкага лагера смерці апавядае пра далёкі і страшны час ваеннага ліхалецця. Аўтар выказвае спадзяванне на тое, што такія падзеі ніколі не паўторацца, і заўсёды на зямлі будуць мір і спакой.
Да аднаго з юбілеяў любімай “раёнкі” ў сваім артыкуле Пётр Паўлавіч прызнаўся: “Супрацоўніцтва ўзнікла не выпадкова. Калі чалавек працуе творча, калі ён бачыць, што яго праца прыносіць поспех, то яму заўсёды хочацца, каб пра гэта даведаліся іншыя, перанялі яго творчы вопыт. Бо чым больш творча працуючых, тым больш значны поспех усяго раёна. І тады чалавек звяртаецца да газеты, бо яе чытаюць вельмі многія. Так было і са мною”.
На сустрэчу з нагоды юбілею нашага актыўнага пазаштатнага аўтара мы ехалі з вялікім задавальненнем. Галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Полымя” Іна Міхайлаўна Санчук выказала словы ўдзячнасці Пятру Паўлавічу за творчае супрацоўніцтва — яго артыкулы, якія дасылаў у рэдакцыю. Пажадала юбіляру моцнага здароўя, заўсёды быць у добрым настроі і надалей дзяліцца сваімі ведамі з маладымі.
ётр Паўлавіч стаў сваім на цырынскай зямлі, яго паважаюць вяскоўцы. Чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, якому да ўсяго справа. Удзельнічае ў грамадскім жыцці, падтрымлівае сувязі з мясцовай гаспадаркай і Цырынскім сельсаветам.
На ўрачыстасці вядучая нагадала пра тыя далёкія гады, калі пачалося будаўніцтва новай школы. Непасрэдны ўдзел у гэтай справе прымаў старшыня калгаса “Ленінскі шлях”, сябар і аднадумца Іван Міхайлавіч Паўловіч. У сваю чаргу, Пётр Паўлавіч прымаў актыўны ўдзел у жыцці гаспадаркі: быў лектарам-прапагандыстам, працаваў у калгасе.
З нагоды юбілею яго павіншавалі галоўны бухгалтар СВК “Цырын-Агра” Алена Іванаўна Чэчат і старшыня Цырынскага сельскага Савета Любоў Фёдараўна Атрашкевіч. Прамоўцы, выказаўшы словы прызнання ў яго адрас, пажадалі доўгіх гадоў жыцця і ўсіх зямных даброт.
яцьдзясят гадоў крочыць па жыцці з Пятром Паўлавічам яго надзейны сябар і дарадца жонка Ала Уладзіміраўна. На ўрачыстасці жанчына ўспомніла пра першую сустрэчу з будучым абраннікам. Знаёмства вылілася ў вялікую жыццёвую дарогу, па якой яны ідуць разам рука аб руку і дзеляць усе радасці і няўдачы.
Сын Сяргей так сказаў пра юбілей бацькі: “90 гадоў незвычайнага і цікавага жыцця, у аснове якога ляжаць свае прынцыпы і стваральная праца.” Пажадаў роднаму чалавеку доўгага веку і выказаў словы ўдзячнасці педагагічнаму калектыву школы за цудоўнае свята.
а ўрачыстасці прыняў удзел намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык, які ўручыў Пятру Паўлавічу Сачыўку Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта і выказаў добрыя словы ў яго адрас.sochivko-004 sochivko-017 sochivko-027 sochivko-092 sochivko-137 sochivko-177
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Іны МІХАЙЛАВАЙ.

Добавить комментарий