Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці

Дарагія суайчынніцы!

Гэта свята падкрэслівае вялікую ролю жанчыны, якая дорыць жыццё, выхоўвае дзяцей, з’яўляецца захавальніцай сямейных традыцый.

Для кожнага чалавека з вобразам маці звязаны самыя цёплыя пачуцці, светлыя, шчаслівыя ўспаміны.

Мацярынства ўвасабляе лепшыя чалавечыя якасці — самаадданасць і высакароднасць, клопат аб блізкіх і прытрымліванне высокага маральнага абавязку, духоўнасць і маральнасць, якія сёння асабліва патрэбны нашаму грамадству.

Шчыра жадаю ўсім маці моцнага здароўя, дабра і сямейнага дабрабыту.

Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць згода, любоў і мір.

Аляксандр Лукашэнка.

Добавить комментарий