Праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна

Праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іны Міхайлаўны Санчук.zasedanie-004
“Забеспячэнне насельніцтва якасным і даступным жыллём — важны накірунак сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы” — асноўная тэма адзінага дня інфармавання. Слова трымала галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Карэліцкага райвыканкама Наталля Мікалаеўна Уласевіч, якая падрабязна расказала ідэолагам раёна пра жыццёва важнае пытанне, якое пастаянна знаходзіцца на слыху.
Па стану на 15 лістапада 2016 года на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Карэліцкім раёне знаходзяцца 737 сем’яў, у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі раённага выканаўчага камітэта — 500, у сельскіх выканаўчых камітэтах і сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах — 237.
За дзесяць месяцаў гэтага года аказана фінансавая падтрымка дзяржавы 7 маладым сем’ям, якія стаялі на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пры нараджэнні непаўналетніх дзяцей у перыяд пагашэння запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі на набыццё жыллёвых памяшканняў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2007 г. № 585.
У 2015 годзе былі прадастаўлены жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў г. п. Мір, вуліца Дружная, дом 19 дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, адзінокаму інваліду II групы, малазабяспечанай мнагадзетнай сям’і. Таксама прадастаўлены жылыя памяшканні, прызначаныя для перасялення грамадзян з ветхіх і аварыйных памяшканняў: 3 аднапакаёвыя і 2 двухпакаёвыя кватэры.
Сёлета палепшылі свае жыллёвыя ўмовы шляхам набыцця жыллёвых памяшканняў на агульных падставах 4 сям’і, пабудавалі індывідуальныя жылыя дамы 2 сям’і, зрабіла рэканструкцыю індывідуальнага жылога дома адна мнагадзетная сям’я, а таксама яшчэ адна мнагадзетная сям’я набыла двухпакаёвую кватэру, пабудаваную па дзяржаўнаму заказу ў 24-кватэрным жылым доме па вуліцы Дружная, дом 19 у г. п. Мір.
У 2016 годзе ў 40-кватэрным жылым доме ў г. п. Карэлічы па вуліцы Гастэлы, дом 19-б набылі кватэры, пабудаваныя па дзяржаўнаму заказу, 8 сем’яў (з іх — 5 мнагадзетныя), якія знаходзіліся на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і мелі права на атрыманне льготнага крэдыта.
Сёлета былі прадастаўлены жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў г. п. Карэлічы, вуліца Гастэлы, д. 19-б асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сем’ям, у якіх маюцца дзеці-інваліды, адзінокаму інваліду I групы, малазабяспечаным мнагадзетным сем‘ям. Таксама былі прадастаўлены жылыя памяшканні, прадназначаныя для перасялення грамадзян з жылога памяшкання, прызнанага ва ўстаноўленым парадку неадпавядаючым санітарным і тэхнічным патрабаванням пражывання ў ім і належачым зносу: адна аднапакаёвая і адна двухпакаёвая кватэры.
Інструктар-валеолаг ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Наталля Вячаславаўна Свірыдава пазнаёміла прысутных з дадатковай тэмай адзінага дня інфармавання: “Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ/СНІДу: “Ведаю. Падтрымліваю. Далучаюся!”.
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий