У чацвер 10 лістапада ў Карэлічы завітаюць супрацоўнікі газеты “Звязда”

630aУ чацвер 10 лістапада ў Карэлічы завітаюць супрацоўнікі газеты “Звязда”, каб чарговы раз наведаць яго працавітых і гасцінных жыхароў.

Мы прапануем вам сустрэцца з намі ў 11 гадзін у Карэліцкім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пагаварыць пра агульнае жыццё і працу, падзяліцца праблемамі і радасцямі. А з 12 да 15 гадзін чакаем вас у раённым вузле паштовай сувязі, дзе пройдзе дзень падпісчыка нашага выдання. Вы зможаце бліжэй пазнаёміцца з намі, больш даведацца пра “Звязду” і яе супрацоўнікаў і, магчыма, захочаце крочыць далей разам з намі па нашых старонках.

Добавить комментарий