У Кореличской писательницы Галины Павловны Колтуновой — юбилей!

“Родная карэліцкая зямля багата людзьмі, якія, напэўна, пацалаваны Богам, таму што ім уласцівы сапраўдны, без фальшу, працоўны фанатызм, таму што наша з вамі ацэнка і добрая памяць з’яўляюцца для іх вышэйшай узнагародай. А яе, як вядома, не прыдумаеш, не пазычыш, не купіш…”koltunova-007
Гэтыя радкі аднаго з нарысаў Галіны Паўлаўны Калтуновай адносяцца таксама і да яе самой. Незвычайныя працавітасць, дабрыня, вернасць мацярынству, святло любові да людзей, высакароднасць і вялікасць сэрца — яе галоўныя рысы. Яна лечыць людскія душы ўважлівасцю, спагадай, ззяннем свайго паэтычнага таленту.
Нарадзілася Галіна Паўлаўна ў вёсцы Падгайна ў сям’і настаўніка. Праз два гады пасля яе нараджэння бацька памёр, і маці адна гадавала дзвюх дачок у галодныя і халодныя пасляваенныя гады. Многа працавала сама і іх прывучыла да працы, акуратнасці і беражлівасці. Немалым падспор’ем у зімовы час былі высушаныя грыбы, ягады, яблыкі, шыпшына, сабраныя ў лесе дзяўчынкамі. І на ўсё жыццё засталіся ў памяці Галіны Паўлаўны непаўторна смачныя, духмяныя маміны ламанцы ды булкі з макам. Навучыўшыся чытаць, Галіна ўвесь свой вольны час праводзіла за кнігай, чытала нават пры святле поўні. А летам яе штодзень клікаў лес, дзе такая прыгажосць! Успамінам аб гэтым гучаць радкі яе верша.
Таропка бярозкі на ўзгорак
Узбеглі. І раптам спыніліся.
Ахутаў зямлю надвячорак,
У роздуме далі стаіліся.
У 1964 годзе Галіна Паўлаўна з сярэбраным медалём скончыла Цырынскую СШ і паступіла на філалагічны факультэт БДУ імя У. І. Леніна ў Мінску. На працягу 5 гадоў навучання была актыўнай удзельніцай літаратурнага аб’яднання “Узлёт”. Яе вершы друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет, у нашай раёнцы.
Прыехаўшы па месцы працы мужа ў Карэліцкі раён, працавала выкладчыцай рускай мовы і літаратуры ў Варанчанскай СШ, а з 1974 па 2005 гады — намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Карэліцкай СШ, на базе якой пазней былі праведзены яе аўтарскія абласныя курсы па выхаваўчай рабоце. Педагог-майстар, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Рэчанька” пры раённай газеце “Полымя”, вядучая калісьці традыцыйных у Карэлічах злётаў салдацкіх удоў, сустрэч з жанчынамі-маці раёна, вечароў-ушанаванняў сем’яў розных пакаленняў, лаўрэат прэміі Гродзенскага абласнога савета жанчын. У сакавіку 2006 года імя Г. П. Калтуновай было занесена ў раённую Кнігу Славы. Шматлікія граматы, падзякі, як і ўдзячныя пісьмы і паштоўкі, беражліва захоўваюцца ў дамашнім архіве Галіны Паўлаўны. А іх так многа, і ў кожнай — словы павагі, падзякі ад людзей, удзячнасці сваёй любімай настаўніцы.
“Галина Павловна, для меня вы вторая мама. Спасибо за все, все, все, что Вы для нас сделали”.
“Галина Павловна, Вы не представляете, какой Вы человек. Вы же — вторая мама для нас. Такой, как Вы, больше нет”.
Такіх пісем і паштовак шмат. І гэта яскравы прыклад ацэнкі працы Настаўніка, яго ўмення дакрануцца душой да кожнага вучня, раскрыць і развіць яго творчы патэнцыял і працоўныя навыкі, выхаваць дастойнага грамадзяніна краіны.
Працавітая, няўрымслівая і ўважлівая Галіна Паўлаўна кожны дзень была жывым прыкладам удумлівых, творчых адносін да працы. Яна поўнасцю аддавала сябе любімай справе, шліфавала майстэрства, упэўнена дабівалася задуманага, жыла ў пастаянным пошуку новага і перадавога.
Пад яе кіраўніцтвам педагагічны калектыў працаваў творча, са шчодрай аддачай. Школа неаднаразова выходзіла пераможцам у конкурсах за лепшую пастаноўку выхаваўчай работы.
Такія адценні яе характару як дабрыня, патрабавальнасць, настойлівасць і душэўнае багацце праяўляліся і ў сям’і, у выхаванні дачок Таццяны і Дзіяны, у адносінах з блізкімі сябрамі, суседзямі, у літаратурнай творчасці. Паводле слоў галоўнага рэдактара “Полымя” Іны Міхайлаўны Санчук, Галіна Паўлаўна не лічыцца з асабістым часам, пастаянна дапамагае маладым аматарам паэзіі, каб раскрыць у іх агеньчык творчага таленту, ці проста па-мацярынску дапамагчы рэалізаваць свае пачуцці праз паэтычныя радкі.
Маё знаёмства з Галінай Паўлаўнай адбылося паўстагоддзя назад, калі нас, аўтараў “Рэчанькі”, запрасілі на рэспубліканскае радыё чытаць свае вершы. Вершы, якія чытала яна, запалі ў душу непасрэднасцю, чысцінёй пачуццяў, вернасцю малой радзіме.
Цябе пакідаю я, вёска,
А сэрцам заўсёды я там,
Дзе лес, загарэлыя сосны,
Бярозак агністы фантан.
Наогул, ва ўсёй яе творчасці праяўляюцца рэдкія душэўныя якасці, яна лечыць сэрцы шчырасцю, спагадай. Яе творы, быццам ручаінкі святла, высокароднасці і любові да людзей, роднай зямлі. Быццам сонечныя промні абаграваюць людскія душы, напаўняюць іх струменнямі прыгажосці.
Край мой любы, маё
ратаванне,
Ты са мною ўвечар і ўранні,
Тады радасць спаўна
адчуваю,
Калі сувязь з табою трымаю.
У 1999 годзе выходзіць зборнік вершаў Г. П. Калтуновай “Споведзь душы маёй”, у 2011 — “Душы маёй зачараванне, Мой край Карэліцкі”.
І асаблівы скарб яе творчасці — кніга “Карэліцкія Мадонны”. Гэта летапіс жыцця жанчын раёна за пасляваенныя гады, настольная кніга для маладога пакалення, а для старэйшага — яшчэ адна незабыўная сустрэча са складанымі лёсамі, мужнымі і прыгожымі карэліцкімі жанчынамі. З нецярпеннем чытачы чакаюць яе нарысы пра людзей Карэліччыны, бо яна знаходзіць такія штрыхі і факты з жыцця, якія выпраменьваюць хараство кожнага чалавека.
Яе былая калега па працы М. Беленава гаворыць: “Галина Павловна счастлива тем, что заслужила любовь и уважение со стороны учащихся, коллег по работе, друзей. Ведь не зря говорят: как ты относишься к людям, так и они к тебе. Действительно, всю свою жизнь Галина Павловна дарит людям любовь и доброту”.
В человеке есть что-то
важное,
Что дается, увы, не
каждому:
Мудрость, умение жить,
Верить в людей, любить.
День свой добром
высвечивать,
Души от зла излечивать.
Сердцем с землей
сродниться,
Для блага ее трудиться.
Гэтыя словы можна суаднесці з дэвізам яе жыцця.
У жніўні 2015 года ўбачыла свет кніга Г. П. Калтуновай “Буквар Карэліцкага краю”, за якую карэліччане выказваюць ёй словы прызнання і ўдзячнасці. У час прэзентацыі “Буквара” начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч назвала выданне ўнікальным, а саму ідэю яго стварэння цікавай, і пажадала аўтару новых творчых задумак. “Гэта кніга павінна быць у кожнай сям’і”, — зазначыла намеснік дырэктара цэнтральнай бібліятэкі Ларыса Паўлаўна Трафімчык. Падтрымліваю іх думку.
Педагог па прызванні, аўтарытэтны чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, аптымістка, патрыётка Карэліччыны Галіна Паўлаўна Калтунова адзначае сямідзесяцігоддзе свайго жыцця. Гады не змянілі і не знішчылі прыгажосці яе душы, яе творчага запасу, бо яна ўмее знаходзіць у існасці светлыя фарбы, упрыгожваць дні вялікасцю свайго сэрца, клопатамі пра іншых людзей.
У яе шмат сяброў, яна заўсёды ў цэнтры ўвагі, да яе цягнуцца, як да крыніцы святла і цяпла. І яна заўсёды знаходзіць сілы пераадолець жыццёвыя праблемы і прадаўжае ўносіць уклад у скарбонку добрых спраў нашага раёна. Ёй адрасаваны радкі майго верша:
День рождения у Вас —
Торжество для друзей
И цветы, поздравленья —
для Вас.
Может быть, юбилей —
Грусть морщинкой у глаз…
Неужели семьдесят?
Пусть часы простучали
сейчас семьдесят,
Не грустите,
Верьте, жизни предел
Не в годах и часах,
Не в наградных листах,
А в количестве сделанных
дел.
Вы учили детей,
Вы всегда средь друзей,
А стихи Ваши неповторимы.
С каждым днем быть
счастливой Вам и веселой,
Обаятельной быть и
любимой.
А еще в этот день Вам хочу
пожелать
Мира дому, а жизни —
цветенья весны.
Пусть Вас Божья хранит
и ведет благодать,
Пусть Вам снятся лишь
только счастливые сны.
Леаніла ДЗЯНЬКЕВІЧ,
член літаратурнага
аб’яднання “Рэчанька”.
Фота Іны МІХАЙЛАВАЙ.

Добавить комментарий