8 і 9 снежня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася акцыя “Чытаем разам”

8 снежня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы зноў адбылася акцыя “Чытаем разам”, якая праходзіць на Гродзеншчыне з пачатку 2016 года. У гэты раз на мерапрымстве не толькі чыталі вершы беларускага паэта Максіма Багдановіча, але і спявалі песні, складзеныя па яго творах.
Надзелены паэтычнай душой, Максім Багдановіч пісаў на роднай беларускай мове. У сваёй творчасці ён вельмі шырока выкарыстоўваў фальклорны матэрыял. Нямала напісаў пранікнёных радкоў аб велічы і харастве прыроды, аб павазе і любові да роднай зямлі. На сустрэчы вядучыя закранулі і любоўную лірыку паэта.
Супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці паказалі сцэнку “Зорка Вянера”.
Першы сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Наталля Швец, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Генадзь Карпаленка, старшыня Карэліцкага раённага савета ветэранаў Ніна Сяргееўна Яфрэмава і многія іншыя госці чыталі вершы паэта, пранікаючыся кожным радком. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі прачыталі разам верш пад назвай “Зімою”.
9 снежня акцыя прадоўжылася. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы школ г. п. Карэлічы.
Да двух мерапрыемстваў супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча «Пясняр чыстае красы».chitaem-vmeste-002 chitaem-vmeste-023 chitaem-vmeste-028 chitaem-vmeste-038 chitaem-vmeste-045 foto-015

Добавить комментарий