Абласны семінар тэатралаў праходзіць у Іўі

14 — 15 снежня на базе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу працуе абласны семінар-практыкум рэжысёраў народных тэатраў, кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў па тэме “Пошукі новых шляхоў развіцця аматарскага тэатра”.img_9210

Як сказала дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Дзімітраўна Дземянчук, гэтыя новыя шляхі развіцця аматарскага тэатра ў Іўі так добра і прыемна шукаць. Таму што тут дзейнічаюць надзвычай цікавыя тэатральныя калектывы. Тры з іх носяць назвы народных.

Семінар – практыкум праходзіць у рамках свята “Тэатр – душа мая”. На мерапрыемстве падвядуць вынікі агляду-конкурсу тэатральных калектываў без званняў, што доўжыўся на працягу ўсяго 2016 года.

Матэрыял з тэатральнага свята чытайце ў суботнім нумары «Іўеўскага краю».

ivyenews.by

Добавить комментарий