Члены рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій на чарговым пасяджэнні разгледзелі шэраг пытанняў

Члены рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій на чарговым пасяджэнні, якое праведзена ў Ярэміцкім сельсавеце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслана Юр’евіча Абрамчыка, разгледзелі шэраг пытанняў.
На іх думку, для больш эфектыўнай работы неабходна пастаянна аднаўляць банк даных адзінокіх, адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, якія стаяць на ўліку ў сельскіх Саветах, Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізацыях раёна, і своечасова ўносіць новыя запісы ў адпаведныя спісы. Гэта дасць магчымасць пастаянна трымаць у полі зроку маючых патрэбу ў аказанні дапамогі грамадзян і хутка вырашаць злабадзённыя пытанні. Што датычыць Ярэміцкага сельсавета, то на кантролі тут знаходзяцца 2 чалавекі, а 8 пасля заўваг аглядных камісій замянілі электраправодку ў сваіх дамах.
На пасяджэнні быў узняты шэраг пытанняў: устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, падтрымання іх у спраўным стане, у тым ліку ў ведамасным жылым фондзе; накіраванне адзінокіх састарэлых у стацыянарныя ўстановы і да сваякоў, абслугоўванне іх на даму; кантроль за асобамі без вызначанага месца жыхарства; гандлёвае абслугоўванне жыхароў вёсак раёна і іншыя.
У бліжэйшы час плануецца правесці сельскі сход, арганізаваць сустрэчы ў дамах старастаў вёсак у невялікіх населеных пунктах раёна. Дарэчы, наладжванне і падтрыманне сувязі з вясковымі лідарамі дапаможа дэталёва вывучыць запыты сельскіх жыхароў, бо актывісты добра ведаюць становішча спраў на месцах.
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий