Школьніца з Зэльвы стала пераможцай абласнога конкурсу «Калядная зорка»

5031655c6b68aeb5db6ce6e4f73d0dcbРабота вучаніцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва Наталлі Арочка прызнана лепшай на абласным этапе ХХ рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”.

– Конкурс прысвячаўся навагодняй і каляднай тэматыцы, – расказвае дырэктар установы дадатковай адукацыі Святлана Багдановіч. – На раённы этап школьнікі прадставілі амаль пяцьдзясят работ. Выкананы яны ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Пераможца абласнога этапу “Каляднай зоркі” Наталля Арочка на працягу некалькіх гадоў займаецца ў гурт-ку “Майстэрня рукадзелля” пад кіраўніцтвам педагога Алены Жук. На конкурс дзяўчынка падрыхтавала калекцыю арыгінальных навагодніх цацак, якія накіраваны для ўдзелу ў заключным туры, рэспубліканскім.

Пазнаёміцца з работамі школьнікаў можна ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Зэльвенская раённая газета «Праца»

Добавить комментарий