У Красненскім Доме культуры працуе выстава твораў мясцовых майстроў

“Узоры народнай спадчыны”
Пад такой назвай у аддзеле культуры і вольнага часу “Красненскі Дом культуры” працуе выстава твораў мясцовых майстроў.
Яе ініцыятар і арганізатар — старшыня Красненскага сельвыканкама Тамара Мікалаеўна Лейка.
На выставе прадстаўлены вырабы народных майстроў з вёсак Стрэльнікі, Кальчычы, Камаровічы і аграгарадка Краснае. Па словах Тамары Мікалаеўны, гэта толькі пачатак карыснай справы, у сельсавеце налічваецца 24 вёскі, і ўсе будуць наведаны. У кожнай ёсць свае ўмельцы, ім трэба дастаць з шафаў вырабы і прадаставіць на выставу. Гэта дапаможа па-іншаму глянуць на землякоў, якія маюць залатыя рукі і іскрынку ў душы, а моладзі глыбей пазнаёміцца з народнай спадчынай.
Загадчык мясцовай установы культуры Сяргей Леанідавіч Шымко гасцінна запрашаў прысутных пазнаёміцца з творамі самадзейных майстроў. Сапраўдныя яе ўзоры давялося ўбачыць тут — яны радавалі вочы і ўскалыхвалі сэрцы. Кожны выраб — па-свойму шэдэўр, выклікаў цікавасць і павагу да стваральнікаў: Т. А. Ліпскай, М. І. Ліпскай, К. А. Кохан (в. Стрэльнікі), К. В. Базар, М. М. Кісель (в. Кальчычы), Л. Н. Рахманька (в. Камаровічы), В. В. Напорка, Т. І. Герман, Ю. В. Ваўчок, В. С. Навумовіч, В. Ю. Непагода, Н. Г. Шэўка, В. В. Быліч (аграгарадок Краснае).
— Вы ўклалі ўсю душу і сэрца ў свае вырабы, — звяртаючыся да майстроў, сказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук. — Запрашайце моладзь, праводзьце майстар-класы, і няхай ваша справа знойдзе прадаўжэнне. Няхай мацнее сувязь установы культуры з мясцовымі сельсаветам і школай.
Дырэктар раённага метадычнага Цэнтра народнай творчасці Наталля Мікалаеўна Гароднік выказала спадзяванне на тое, што традыцыі народных промыслаў будуць прадаўжацца, куток народнага побыту абнаўляцца, а прадстаўнікі маладога пакалення праяўляць цікавасць і прыходзіць на выставу з дзецьмі. Запольская зямля заўсёды славілася сваімі майстрамі.vystavka-krasnoe-015 vystavka-krasnoe-065 vystavka-krasnoe-086 vystavka-krasnoe-109 vystavka-krasnoe-070
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий