З нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь у раёне праведзена ўрачыстае мерапрыемства

З нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь у раёне праведзена ўрачыстае мерапрыемства. Яго арганізатар — Карэліцкая аб’яднаная арганізацыя ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” пры падтрымцы ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Па пытаннях
тэлефанаваць
у ЦСАН
Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Аляксандраўна Богуш адзначыла, што гэты дзень дае магчымасць задумацца над тым, ці ўсё робіцца ў краіне і намі асабіста для таго, каб падтрымаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Галоўнае — дадзеная катэгорыя грамадзян павінна быць у страі і адчуваць пра сябе клопат.
Вялікую падтрымку інвалідам аказваюць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сельскія Саветы, СВК, дзе добра ведаюць іх праблемы і імкнуцца вырашыць. Іна Аляксандраўна заклікала разумець запыты дадзенай катэгорыі грамадзян і аказваць ім дапамогу.den-invalida-036
Дырэктар ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Інэса Мікалаеўна Семібратава паведаміла пра аказанне паслуг гэтай дзяржаўнай установай. Дарэчы, тут працуюць таксама з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі фестываляў, конкурсаў, выстаў, акцый. Са станоўчага боку адзначыла работу супрацоўнікаў дзённага аддзялення для грамадзян састарэлага ўзросту, якія знайшлі тут сабе заняткі па інтарэсах. den-invalida-023
Інэса Мікалаеўна запрашала інвалідаў карыстацца паслугамі пральні, швачкі, пракату — кошт на паслугі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва значна ніжэйшы. Зазначыўшы, што ў далейшым яны не будуць пакінуты без увагі і дапамогі, прамоўца заклікала пры ўзнікненні хвалюючых пытанняў тэлефанаваць у Цэнтр па нумары : 2-11-97.
Раздзялілі
радасць сустрэчы
Што лепш можа ўскалыхнуць сэрца чалавека, чым вершаваныя ці музычныя творы? Сапраўды, як адвесці вочы ад добрага танца? Гэта дарылі людзям з абмежаванымі магчымасцямі самадзейныя артысты, і кожны нумар суправаджаўся гучнымі апладысментамі. Розныя па занятках і ўзросту, выканаўцы былі аднолькава поўныя жадання раздзяліць радасць сустрэчы з прысутнымі ў зале.
Дарэчы, Міхаіл Башко падарыў шчаслівыя імгненні не толькі як вядучы, але і як выканаўца цудоўных песень. Добрыя музычныя творы выканала і Алеся Швабовіч. Гумарыстычныя замалёўкі з вуснаў Васілія Чартко не пакінулі нікога раўнадушнымі. Ну а “Вясковая кадрыля” ўдзельнікаў калектыву “Спадчына” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” ўразіла па-асабліваму.
І, вядома, глыбока запала ў душу і надоўга засталося ў памяці выканальніцкае майстэрства дзяцей. Дуэт баяністаў у складзе Вікторыі Дрык і Яўгенія Малышкі падарыў знакамітую “Кацюшу”. Трэба было чуць, як чытаў верш “Багаж” Эміль Касабуцкі! Выступленні вакальнай групы “Усмешка” Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў і ўдзельнікаў клуба “Белы тыгр” (кіраўнік Аляксандр Абадзінскі) прайшлden-invalida-112den-invalida-101і на “ўра”. Як добра, што ўсё-такі ёсць свае выканаўцы, якія шчодра дзеляцца талентам з землякамі і робяць нашы будні больш светлымі і сонечнымі.
Не абышлося на мерапрыемстве і без выступленняў тых, дзеля каго ладзілася гэтая сустрэча. Яна перарасла ў фестываль сапраўдных талентаў.
Старшыня раённага таварыства інвалідаў Вера Міхайлаўна Сашко выказала ўдзячнасць старшыням пярвічных арганізацый за сустрэчу і спадзяванне на тое, што яны надалей будуць традыцыйнымі, а выканальніцкае майстэрства членаў таварыства будзе расці і несці людзям добры настрой.

Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий