Калядная казка для маленькіх артыстаў

У нязвыклай форме прайшло метадычнае аб’яднанне педагогаў дадатковай адукацыі Карэліцкага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Асновы праваслаўнай культуры” Красненскай сярэдняй школы, СШ № 1 і СШ № 2 г.п . Карэлічы і самога Цэнтра падрыхтавалі святочную праграму “Калядная казка”. Яны чыталі вершы, разыгрывалі сцэнкі. Асабліва даспадобы прыйшлася гледачам батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”. Гэтае выступленне падрыхтавалі дзеці з Красненскай сярэдняй школы.
На свята завіталі благачынны цэркваў Карэліцкай акругі, айцец Мікалай Орса і сёстры праваслаўнага сястрыцтва ў гонар святой пакутніцы царыцы Аляксандры. Яны павіншавалі ўсіх прысутных са святамі, пажадалі міру і шчасця ў новым годзе і ўручылі маленькім артыстам салодкія падарункі.
Як заўважыла выконваючая абавязкі дырэктара Цэнтра творчасці Вікторыя Русецкая, такія мерапрыемствы садзейнічаюць аднаўленню лепшых традыцый міласэрнасці і дабрачыннасці ў дзяцей і падлеткаў.бсж 033 бсж 032 бсж 038

Ганна ПАШКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий