Дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны прадстаўнікі Гродзеншчыны

23952053d7782fcffe41844e88dc63b8-310xautoЗа шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё навуковай і педагагічнай дзейнасці, сістэмы адукацыі і аховы здароўя насельніцтва, беларускага кінамастацтва, культуры і спорту ўзнагароджаны шэраг працаўнікоў. Адпаведны ўказ падпісаў 1 лютага Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднапрамбуд» Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў.

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны машыніст вежавага крана ўпраўлення механізацыі №220 адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднапрамбуд» Алена Рыгораўна Бодак, галоўны спецыяліст тэхнічнага аддзела абласнога ўнітарнага праектнага прадпрыемства «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» Мікалай Іванавіч Жучко, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Слоніммэбля» Уладзімір Уладзіміравіч Маркушэўскі, брыгадзір комплекснай брыгады будаўнічага ўпраўлення №142 адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднапрамбуд» Алег Уладзіміравіч Шайпак.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана загадчык 2-й кафедры дзіцячых хвароб установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Нэла Сяргееўна Парамонава.
Гродзенская праўда.

Добавить комментарий