“Полымя” высветліла, як у Карэліцкім раёне сустрэлі дыялог з кіраўніком дзяржавы ў сучасным фармаце

Прэс-канферэнцыя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якая доўжылася рэкордных 7 гадзін 21 хвіліну, прыцягнула да сябе ўвагу ўсёй беларускай грамадскасці. Пытанні, узнятыя Прэзідэнтам, абмяркоўваюць і за межамі Сінявокай. “Полымя” высветліла, як у Карэліцкім раёне
сустрэлі дыялог з кіраўніком дзяржавы ў сучасным фармаце.000019_965624_bigВіктар Леанідавіч Шайбак, старшыня Карэліцкага
раённага выканаўчага камітэта:
– У сваім выступленні Прэзідэнт надаў увагу пытанню акцыянавання сельгаспрадпрыемстваў. Ён асабліва падкрэсліў, што паспяховыя гаспадарнікі павінны працаваць так, як працуюць, таму што ў іх ёсць свае грошы. Улічваючы тое, што наш раён знаходзіцца ў пяцёрцы наймацнейшых у вобласці і дваццатцы лепшых у рэспубліцы па вытворчасці збожжа, малака і мяса, гэтая тэма для нас вельмі актуальная. У параўнанні з 2015 годам у 2016 годзе рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасці вырасла практычна ўдвая. Натуральна, вырас і прыбытак: з 35 млрд. 830 млн недамінаваных рублёў у 2015 годзе да 63 млрд. 190 млн рублёў у 2016 годзе. Такі стабільны эканамічны складальнік дазваляе нашым арганізацыям паспяхова працаваць у статусе сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў. Але мы прымаем перамены часу і гатовы да рэарганізацыі нашых СВК у камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы.
Яшчэ адна актуальная тэма – сацыяльнае ўтрыманства. Безумоўна, Кіраўнік дзяржавы правы, калі кажа, што кожны чалавек павінен удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Напрыклад, у нашым раёне на аднаго беспрацоўнага прыпадае тры вакансіі. Але далёка не ў кожнага ёсць жаданне працаваць, забяспечваць сям’ю і ўмацоўваць дабрабыт дзяржавы. Толькі сваёй асабістай працай мы можам палепшыць эканамічную сітуацыю ў раёне, вобласці і краіне ў цэлым. Закон прадугледзеў і пэўныя акалічнасці, згодна з якімі мясцовыя органы ўлады да кожнага такога выпадку падыходзяць індывідуальна, аб’ектыўна вывучаюць сітуацыю, у якую трапіў чалавек.
Не магу не сказаць пра шосты школьны дзень, які, як справядліва было сказана, павінен быць прысвечаны спартыўным і творчым заняткам. Нам хочацца мець здаровую нацыю, таму мы павінны часцей бачыць нашых дзяцей на спартыўных пляцоўках або ў канцэртных залах, чым за камп’ютарам. Менавіта педагогі павінны ўбачыць здольнасці кожнага дзіцяці і накіраваць яго патэнцыял у правільнае рэчышча.

Мікалай Яўгеньевіч Вырко, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар ТАА “ВИВАКО ТЕХНО”:
– Для мяне было важна пачуць, што Кіраўнік дзяржавы без аглядкі на знешнепалітычную кан’юнктуру працягвае абараняць нацыянальныя інтарэсы Беларусі.
Што тычыцца прадпрымальніцтва і праверак. За амаль 10 гадоў існавання ТАА “ВИВАКО ТЕХНО” не прыгадваю аніводнага выпадка, каб, як выказаўся Аляксандр Рыгоравіч, нас імі “душылі”. Я згодзен, што трэба, вобразна кажучы, прытрымлівацца правілаў гульні, сумленна працаваць у рамках існуючых законаў. Іншая справа, што, магчыма, зараз самы час спрасціць справаздачнасць.
Прэзідэнт звяртаўся да дэмаграфічнага пытання, адзначаў, што нашай краіне патрэбна больш насельніцтва. Так, гэта тэма мае асаблівую актуальнасць у глыбінцы. У нашых вёсках, пасёлках нараджаюцца вельмі таленавітыя людзі. Каб яны заставаліся ў раёнах, неабходна зацікавіць іх. Можа, трэба задумацца над тым, каб прадпрыемствам, працуючым ў сельскай мясцовасці ў рэальным сектары эканомікі, стварыць бестэрміновыя льготныя ўмовы вядзення бізнесу.

Антон Антонавіч Гасціла, старшы майстар Карэліцкага раёна электрычных сетак:
– Размова Прэзідэнта з народам была па-сапраўднаму шчырай. Прагучала шмат пытанняў, на кожны з іх Кіраўнік дзяржавы паспрабаваў даць канкрэтны адказ. Выразна запомнілася фраза пра адзінства Прэзідэнта і народа: «Дзе вы, там і я». Згодны з ім, што вельмі важна было для нашай краіны ў 2016 годзе захаваць мір, стабільнасць і сацыяльную абарону насельніцтва.
Прэзідэнт распавёў пра сваю беларускую мару, у сваю чаргу для мяне яна – гэта добрае жыццё народа, а менавіта: стабільнасць у заработку, бо кожная праца павінна быць ацэнена па вартасці.
Тэму ўзаемаадносін Беларусі з іншымі краінамі Аляксандр Рыгоравіч закрануў і паўнавартасна раскрыў. У гэты неспакойны час нам варта жыць у міры і згодзе як з Расіяй, так і з Захадам, а таксама развіваць супрацоўніцтва з іншымі далёкімі краінамі.
Прынята правільнае рашэнне аб скарачэнні дзяржаўнага апарату. Занадта шмат кадравых звенняў стаіць зараз паміж работнікам і кіраўніцтвам. Усю гэтую працу можа выканаць, і пры гэтым якасна, меншая колькасць людзей.

Алена Валянцінаўна МІХЕЙ, настаўнік матэматыкі СШ №1 г. п. Карэлічы:
– Я цалкам згодна з Прэзідэнтам у тым, што нашыя падручнкі сталі вельмі складанымі. Вось прыклад, падручнік за 5 клас складаецца з дзвюх частак, але ўжо цяпер мы з вучнямі “пабывалі” і ў першай, і ў другой, таму што вучэбна-тэматычны план не супадае з раздзеламі падручніка. Гэта выключае магчымасць самастойнай працы ў вучня: калі ён прапусціць заняткі, то не будзе ведаць, якая тэма наступная. Да таго ж некаторыя тэмы ў падручніках наогул адсутнічаюць, таму інфармацыю даводзіцца шукаць у інтэрнэце. Мне падабаецца прапанова Прэзідэнта вызваліць шосты дзень. Яго можна прысвяціць спорту, свайму хобі і ў рэшце рэшт адпачываць.

Анастасія Аляксандраўна БРАНЧЭЛЬ,
юрысконсульт аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама:
— Важнае пытанне, якое датычыць працаўладкавання маладых спецыялістаў. Безумоўна, гэта правільна, што Прэзідэнт удзяляе ўвагу нашай моладзі. Вялікіх заробкаў адразу пасля заканчэння навучальных устаноў не будзе, і гэта трэба разумець. Усё прыходзіць з вопытам.
Важна, што Прэзідэнт звярнуў увагу на такое пытанне, як шосты школьны дзень. Сапраўды, дзеці моцна загружаны на працягу тыдня, і гэты дзень — выдатны варыянт для таго, каб яны займаліся тым, што ім сапраўды цікава. Хто спортам, хто танцамі, хто маляваннем, хто зможа «падцягнуць» прадметы. Згаджуся з выказваннем Кіраўніка дзяржавы: «Дзяцей нельга нагружаць, нельга ім даваць тое, што яны не ўспрымаюць і не ўспрымуць, а тым больш тое, што ім не патрэбна».
Хачу сказаць, што мне падабаецца наша спакойнае жыццё без войн і хаосу. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы: «Нам удалося захаваць мір, стабільнасць і сацыяльную абароненасць людзей».

Добавить комментарий